08:45 04.02.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Адзін герой на ўсіх!
Актывісты Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пачалі правядзенне мерапрыемстваў прымеркаваных да 266-й гадавіны з дня нараджэння генерала Тадэвуша Касцюшкі.
У рамках запланаваных мерапрыемстваў сябры БСДП перадалі ліст з віншаваннямі на імя Ганны Навакоўскай - генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў Брэсце.
Акрамя геаграфічнай блізкасці з польскім дзяржавай нас звязваюць багатая агульная гісторыя, прыкладам чаго з'яўляецца генерал Касцюшка. Ураджэнец Брэстчыны менавіта ў Рыцарскай школе ў Варшаве пачынаў свой шлях афіцэра. Тут жа ўжо камандуючым нацыянальна-вызваленчым паўстаннем Рэчы Паспалітай у чыне генерала яго кар'ера і скончылася. Польскі, амерыканскі, французскі і іншыя народы па вартасці ацанілі заслугі героя, ўвекавечылі яго імя ў манументах, у назвах вуліц, плошчаў, школ, гарадоў, горных вяршыняў і інш. Шкада, што падобнае ў поўным аб'ёме нельга сказаць аб нашай краіне, дзе не кожны памятае Тадэвуша Касцюшку.
Гэты факт знайшоў адлюстраванне ў віншаванні на імя консула. У ім таксама падкрэсліваецца, што Касцюшка з'яўляецца агульным героем для нашых дзяржаў, а памяць аб ім можа стаць добрым імпульсам для актывізацыі адносін нашых краін.
"Мы шануем памяць аб Т. Касцюшку, мы ганарымся свае земляком. Яго дэвіз «За нашу і Вашу свабоду» застаецца актуальным і сёння. Яго барацьба за справядлівасць, за правы простых людзей - з'яўляецца для нас прыкладам.», - адзначыў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.
Завершацца мерапрыемствы прымеркаваныя да гэтага дня ўскладаннем кветак у радавым маёнтку генерала ва ўрочышчы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна і правядзеннем семінараў і круглых сталоў ў раёнах вобласці.
Прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |