13:01 20.02.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“Адкуль яны ведаюць, што я з’яўляюся сябрам РЭП?” Ігара Барысава выклікаюць у Следчы камітэт

Прэс-сакратара кампаніі “Права выбару-2018” Ігара Барысава выклікалі ў Следчы камітэт па “справе прафсаюзаў”.
Па словах Ігара Барысава, нехта “Іван Іванавіч” са Следчага камітэта ў Мінску паведаміў, што яго хочуць дапытаць па .
-Не толькі мне, але і іншым магілёўцам пачалі тэлефанаваць: сёння наш праваабаронца Барыс Бухель ідзе на допыт. Патэлефанаваў нехта “Іван Іванавіч” са Следчага камітэта ў Мінску, сказаў, што трэба ісці ў Следчы камітэт у Магілёве на допыт па “справе прафсаюзаў”. Я сказаў, што заняты і змагу толькі пасля выбараў. Дамовіліся, што ён мне патэлефануе 22 лютага, – распавёў Ігар Барысаў.
2 жніўня 2017 года ў цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) ў Мінску і ў офісе Незалежнага прафсаюза ў Салігорску . Пазней Камітэт дзяржкантроля паведаміў, што старшыню прафсаюза Генадзя Фядыніча і бухгалтара Ігара Комліка падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйных памерах.
2 лютага стала вядома, што тэрмін працягнуты да 1 траўня.
Ігар Барысаў сапраўды з’яўляецца шэраговым сябрам прафсаюза РЭП, але загадкай для яго застаецца наступнае: адкуль Следчы камітэт ведае, што ён з’яўляецца сябрам РЭП?
-Думаю, улады далі маху са “справай прафсаюза”, і каб захаваць сваё аблічча, цяпер дапытваюць шэраговых сябраў. Але што яны ведаюць, шэраговыя сябры? – задаецца рытарычным пытаннем Ігар Барысаў. – Іншая справа – адкуль яны ведаюць, што я сябра прафсаюза? Для мяне гэта пытанне №1.
-Падзеі супалі, але яны ніяк не ўплываюць на працу кампаніі “Права выбару-2018”, – мяркуе Ігар Барысаў.
Обсудить новость на Форуме
11 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |