03:15 18.10.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Адкрылася выстава да 100-годдзя Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча

Выставачны праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, запрацаваў у Нацыянальным мастацкім музеі.
Сто год таму Іван Луцкевіч перадаў сваю ўласную калекцыю старажытнасцей Беларускаму навуковаму таварыству ў Вільні — так і пачаўся першы беларускі нацыянальны музей.
Ён існаваў з 1921 па 1945 год, пасля калекцыі падзялілі паміж Беларуссю і Літвой. Найбольшая і самая каштоўная частка музейных рэчаў засталася ў Літве, у Беларусь патрапілі прадметы, якія, на думку ліквідацыйнай камісіі, мелі непасрэднае дачынне да нашай культуры.
Цяпер усе экспанаты з беларускіх сховішчаў сабраныя ў маштабным праекце — не прапусціце. Выстава будзе працаваць да 12 снежня.
Нагадаем, што Іван Луцкевіч быў адным з заснавальнікам Беларускай Сацыялістычнай Грамады, партыі, якая праіснавала з 1903 па 1918 гг. і пасля была перайменаваная ў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (1918-1924 гг.).
Обсудить новость на Форуме
8 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |