17:30 25.09.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Адбылося пасяджэнне абкама Віцебскай абласной арганізацыі БСДП
Адбылося пасяджэнне абкама Віцебскай абласной арганізацыі БСДП. Разгледжаны пытанні аб сябрах партыйнай камісіі па адукацыі і культуры ад Віцебшчыны.Заслухана інфармацыя намесніка старшыні абкама Ігара Валяева аб выніках перамоваў з літоўскімі сацыял-дэмакратамі.
На пасяджэнні разгледжаны таксама пытанні ўдзелу сябраў партыі ў анлайн-прасторы “Е-Прамова”, аб фармаце праводзімых у рамках “Народнага рэферэндуму” грамадскіх слуханняў па пытаннях , прапанаваных для народнага плебісцыту, і сустрэч з дэпутатамі Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Абмеркавана пытанне правядзення навучання працы ў сацыяльных сетках, а таксама трэнінгу па палітычнай ідэнтыфікацыі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме