07:02 13.01.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Адбылося чарговае пасяджэнне Каардыцыйнай Рады Полацкай кааліцыі Аб’яднаных Дэмакратычных Сіл
Адбылося чарговае пасяджэнне Каардыцыйнай Рады Полацкай кааліцыі Аб’яднаных Дэмакратычных Сіл.
Расказвае Яўген Вільскі, кіраўнік Полацкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада):
На пасяджэнні былі падведзены вынікі працы за справаздачны перыяд, заслуханы справаздачы кіраўнікоў суб’ектаў кааліцыі і вызначаны планы на будучыню. Хочацца адзначыць, што да сяброў кааліцыі далучыўся шосты суб’ект палітычнага жыцця рэгіёна...
Першымі пытаннямі, якія былі разгледжаны на сумесным пасяджэнні--- справы аб палітвязнях, інфармацыя аб лёсе А.Гайдукова. Удзельнікі пасяджэння прынялі рашэнне працягваць працу па арганізацыі і правядзенню пікетаў у рэгіёне з мэтай выказвання пратэсту супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі улад.
Прынята рашэнне на наступным пасяджэнні, якое адбудзецца пасля святаў, пачаць працу па падрыхтоўкі да выбараў у мясцовыя Саветы і да гэтай размовы будуць запрошаны ўсе зацікаўленыя бакі.
Абмеркаваны пытанні аб шэфскай працы над дзіцячымі установамі рэгіёна, арганізавацыі і правядзенні святочных мерапрыемстваў, наведаваннях музеяў і інш. Для наладжвання сувязей і кантактаў з насельніцтвам рэгіёна прынята рашэнне аб адкрыцці электроннай скрыні ў інтэрнеце і абанентнай скрыні на пошце.
У сувязі з антынароднай палітыкай улад, ростам коштаў на тавары і паслугі, “рабскімі” дэкрэтамі, спробамі звольніць з працы сяброў і лідэраў Свабоднага Прафсаюза Беларускага завода ”Шкловалакно”, націскамі і арыштамі сяброў палітычных партый, прынята рашэнне звярнуцца да жыхароў рэгіёна са зваротам аб іх больш смелым і рашучым удзеле па абароне сваіх сацыяльна-эканамічных правоў і свабод, супраць росту коштаў на тавары і паслугі, дыскрымінацыі працоўных і сябраў незалежных прафсаюзаў, грамадскіх актывістаў.
Пра нас чытайце у інтэрнэце на сайтах: ,
ці дасылайце электронныя лісты на адрас:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме