14:19 21.12.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Адбылася канферэнцыя рабочай групы “Жанчыны БСДП”










«У сацыял-дэмакратак ёсць будучыня”

Калі за справы бяруцца жанчыны, то будзьце ўпэўненыя, бо за нашымі плячыма дзеці, унукі ,любімыя мужчыны, Бацькаўшчына. Высокую адказнасць праявілі сяброўкі рабочай групы “Жанчыны БСДП” на канферэнцыі, якая адбылася 17-18 снежня, недалёка ад сталіцы. Яны абмеркавалі цэнтральнае пасланне да жанчын Беларусі, платформу дзейнасці жанчын БСДП, дэкларацыю сваёй дзейнасці па ўсталяванню гендэрнай роўнасці, распрацавалі тэзісы для праграмы партыі.

На адкрыцці канферэнцыі выступіла старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ірына Вештард. Агульная дыскусія закранула ўсіх нераўнадушных, працягнулася ў групах. Выступоўцы аналізавалі рэгіянальную працу, удзел у выбарах, прадукцыю PR і партыйныя выданні (сайт, газету, часопіс). Ёсць неабходнасць пашырыць прэс-групу. Быў ухвалены змест часопіса “Адлюстраванне”, снежаньскі нумар якога атрымаў кожны ўдзельнік канферэнцыі. Заявіла пра свае мэты гендэрная ініцыятыва “Ружа”.

Створана Каардынацыйная Рада рабочай групы “Жанчыны БСДП” пад кіраўніцтвам Марыі Рудакоўскай. З удзелам Галіны Скараход (рух “За свабоду”), Таццяны Севярынец (БХД) , Ганны Канюс (БСДП) прайшла дыскусія аб ролі жанчын ў палітыцы Беларусі, аб супрацоўніцтве ў грамадскай дзейнасці. Сябры Прэзідыума БСДП актыўна спрыялі паспяховай працы канферэнцыі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме