21:00 23.02.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Адбылася канферэнцыя мінскай гарадской арганізацыі БСДП
22 лютага 2014 г. адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
У канферэнцыі ўзялі ўдзел 19 чалавек: 10 дэлегатаў ад Заводскай, Ленінскай і Першамайскай раённых арганізацый БСДП, а таксама прадстаўнікісацыял-дэмакратаў, якія пражываюць у Кастрычніцкім, Маскоўскім, Савецкім і Фрунзенскім раёнах.
Удзельнікі канферэнцыі выказалі павагу героям Украінскай рэвалюцыі. Яны ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у змаганні за новую Украіну. Была ўшанавана памяць аднаго з заснавальнікаў партыі, першага старшыні Мінскай гарадской арганізацыі БСДП Міхася Чарняўскага, які памёр ў перыяд паміж канферэнцыямі.
Старшынcтвуючым на справаздачна-выбарчай канферэнцыі быў абраны Мікола Лавіцкі.
Удзельнікі канферэнцыі заслухалі справаздачны даклад старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Анатоля Сідарэвіча, а таксама справаздачу рэвізора Мінскай гарадской арганізацыі Паўла Знаўца. Дакладчыкі адказалі на пытанні прысутных. Выступоўцы ў спрэчках дапоўнілі даклады старшыні і рэвізора арганізацыі.
Асабліва была падкрэслена актывізацыя работы з жанчынамі і моладдзю. Так, мінскія сацыял-дэмакраткі правялі гарадскую Жаночую канферэнцыю, праводзяць трэнінгі па распаўсюджанні ідэй з дапамогай кампутарных тэхналогій, пачалі серыю трэнінгаў па гендэрнай асвеце.
Была асветлена праца арганізацыі падчас палітычных кампаній “Выбары ў Палату прадстаўнікоў” і “Выбары ў мясцовыя Саветы”. Сёлета з дзевяці вылучаных партыяй прэтэндэнтаў кандыдатамі ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў сталі толькі пяць чалавек. Прадстаўнік БСДП не быў уключаны ў гарадскую выбарчую камісію. У раённыя выбарчыя камісіі не быў уключаны ніхто з васьмі вылучаных Мінскай арганізацыяй БСДП кандыдатаў.
Старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі БСДП зноў абраны Анатоль Сідарэвіч, намеснікам старшыні -- Аляксей Сігаеў.
Мінскія сацыял-дэмакраты абралі шэсць дэлегатаў на партыйны з’езд, які адбудзецца 16 сакавіка г. г. Імі сталі Іван Венславовіч (Кастрычніцкі раён), Таццяна Дзямбіцкая (Маскоўскі раён), Вікторыя Пашкоўская (Кастрычніцкі раён), Жанна Семянтовіч (Фрунзенскі раён),Анатоль Сідарэвіч (Першамайская раённая арганізацыя) і Святлана Чарняўская (Заводская раённая арганізацыя). Канферэнцыя вылучыла кандыдатаў у склад Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП ад мінскіх сацыял-дэмакратаў.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме