11:16 24.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Адбылася другая канферэнцыя жанчын БСДП
Канферэнцыя праходзіла 22-23 кастрычніка пад Мінскам. У ёй удзельнічалі больш за 30 чалавек. Сярод удзельнікаў канферэнцыі былі таксама і мужчыны.
На канферэнцыі жанчыны з розных рэгіёнаў Беларусі абменьваліся сваім вопытам, распрацоўвалі цэнтральны мэсыдж (пасланне) жанчын БСДП, рабілі SWOT-аналіз а таксама абмяркоўвалі планы на будучыню.
Як адзначыла каардынатарка жаночага праекта “Жанчыны БСДП у дзеянні” Марына Гундар жанчыны ў БСДП працуюць даволі актыўна і зараз працягваецца падрыхтоўка да стварэння жаночага крыла партыі.
У адрозненні ад іншых палітычных партый праца з жанчынамі ў Грамадзе ідзе не намінальна, а рэальна. Гэта бачаць як міжнародныя арганізацыі, так і іншыя палітычныя партыі. Калі кажуць пра жанчын, якія працуюць над адстойваннем жаночых інтарэсаў у краіне, то адразу кажуць пра нашу партыю, - гаворыць Марына Гундар.
“Такія канферэнцыі збліжаюць людзей. Робяць больш зразумелымі ўзаемаадносіны, даюць магчымасць падзяліцца думкамі. Вялікую ролю адыгрываюць нефармальныя зносіны, якія адбываюцца па-за межамі афіцыйнай праграмы канферэнцыі. Партыі трэба пашыраць жаночыя шэрагі, прыцягваць новых сяброў. Праз актыўную дзейнасць памнажаць нашу вядомасць. Лічу, што канферэнцыя – гэта добрая пляцоўка для абмена вопытам, думкамі і падтрымкі адзін аднаго”, - гаворыць лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ірына Вештард.
Арганізатары канферэнцыі адзначаюць, што такія мерапрыемствы будуць працягвацца і надалей. У будучым яны будуць больш масавымі. Акрамя гэтага актыўная праца ў рэгіёнах будзе працягвацца.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |