09:15 17.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Адбітак беларускай эканомікі
? «Просто снимайте интересные фильмы, тогда выстроиться очередь желающих их купить и посмотреть», – государства на встрече с деятелями культуры по вопросу развития кинематографии. Формула понятная и на первый взгляд не сложная. Тогда в чем причины стагнации отечественного кинематографа?
Андрэй Расінскі: Гэта не формула, а звычайная дэмагогія. Спроба перакласці ўсю адказнасць на іншых – а сябе, як заўжды, выставіць у белых пальчатках.
Нагадаю, што менавіта такія ж лекі прапаноўваў галоўны гарант «беларускай мове» і літаратуры колькі гадоў таму. Дзе цяпер беларуская мова – і што сталася з Саюзам пісьменнікаў, думаю, лепей не ўзгадваць.
Любое мастацтва – гэта не толькі мастацтва само па сабе, але і прастора, дзе гэтае мастацтва разгортваецца. Гэта камунікацыі й сустрэчы. Што да кіно – гэта яшчэ і вялікая індустрыя (якой, дарэчы, зацесна ў межах невялікай дзяржавы).
На працягу ўсяго «найвышэйшага існавання» прастора камунікацый у Беларусі імпэтна звужалася – і звялася да навязлівых сіплагалосых спеваў.
Творцы з`ехалі з Беларусі – а хіба не ад задухі?
І калі кіно ў Беларусі ствараецца, то не дзякуючы, а насуперак існай сістэме – насуперак ейных правілаў. Беларускае дакументальнае кіно і анімацыю (а яны на вельмі высокім узроўні) ведаюць у Еўропе (затое не ведаюць на радзіме: не паказваюць).
З ігравымі стужкамі – усё складаней. Але вось вярнуліся ў Беларусь Кудзіненка і Колбышаў – і знялі, змагаючыся з бюракратыяй, дзве вельмі годныя стужкі «Ваўкоў і «Масакру». Але студыя проста не ведае, як прадаваць стужкі: яны гэтага не ўмеюць. Рэкламы, якая мусіла быць – не з`явілася.
Індустрыя кіно – гэта адбітак беларускае эканомікі. Усё захрасла, з кволым, прыдушаным рынкам, з процьмай абмежаванняў. Хто на такі рынак пойдзе? А беларускае кіно, як кіно маленькай краіны – проста не выжыве без міжнароднай супрацы й міжнароднага пракату.
Але, ведаючы беларускую эканоміку – краіну абмінаюць бокам.
І можна шчэ здзіўляцца, што нештака – насуперак усяму – атрымліваецца.
Пачаліся зрухі.
Але, на маю думку, галоўныя змены ў індустрыі кіно адбудуцца пасля вядомай і чарговай прэм`еры.
«Лебядзінага возера» па ўсім тэлеканалам.
Андрэй Расiнскi
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |