18:30 06.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ад брэсцкіх дэпутатаў патрабуюць справаздачы
У Брэсце хочуць пракантраляваць працу мясцовага Савета дэпутатаў. Брэсцкія актывісты кампаніі "Гавары Праўду!" пачалі збор подпісаў у брэсцкі гарадскі Савет дэпутаў і брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт за інфармаванні жыхароў горада над Бугам аб правядзенні справаздач перад грамадзянамі.
Актывіст кампаніі "Гавары Праўду!" Ігар Маслоўскі лічыць, што такая інфармацыя застаецца закрытай ад шэраговых грамадзян:
- Мы ні разу нідзе не бачылі, каб мясцовы дэпутат рабіў справаздачу. Мы вырашылі нагадаць дэпутатам, што такія справаздачы яны павінны рабіць два разы за год. Акрамя таго, у адпаведнасці з законам аб мясцовым самакіраванні дэпутаты ў сваёй дзейнасці павінны прытрымлівацца галоснасці. Таму мы і патрабуем ад іх, каб гэта ўсё было агучана публічна, каб была размешчана інфармацыя дзе, у якім месцы і ў які час і дзень дэпутат нясе справаздачу перад выбаршчыкамі.
Згодна з артыкулам нумар 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусу дэпутата мясцовага Савета”, дэпутат дадзенага органа ўлады павінен не менш чым два разы на год рабіць справаздачу перад сваімі выбаршчыкамі аб сваёй дзейнасці, аб тым, як выконваецца прадвыбарчая праграма, аб працы Савета і яго органаў і г.д.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |