06:30 22.05.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Аб парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 году. Заява ЦК БСДП
Аб парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 году.
Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) лічыць:
у Рэспубліцы Беларусь адсутнічаюць паўнамоцны парламент і паўнавартасныя выбары.Палітычныя мерапрыемствы пад назвай “Выбары”, якія праводзяцца выканаўчайуладай па ўказанні прэзідэнта пасля 1996 г., уяўляюць суцэльны фарс і непрыхаваны падман народа.
пасля антыканстытуцыйнага рэферэндуму 1996 г. замест Вярхоўнага Савета быўсфарміраваны так званы “Нацыянальны Сход”, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў(ніжняя палата) і Савета Рэспублікі (верхняя палата) — квазізаканадаўчы дэкаратыўныпарламент. Дэпутацкі склад гэтага “парламенту” часткова прама прызначаеццапрэзідэнтам, а ў астатняй частцы ўсе да апошняга дэпутацкія мандаты фактычназацвярджаюцца ў адміністрацыі прэзідэнта.
Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаўнязменна ўзначальвае адна асоба — Лідзія Ярмошына. Яна была прызначаная напасаду прэзідэнтам у лістападзе 1996 г. з грубейшым парушэннем Канстытуцыі іувесь палітычны выбарчы працэс у Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца пад поўнымкантролем выканаўчай улады, асабіста прэзідэнта і падпарадкаваных адміністрацыіпрэзідэнта сілавых структур і спецслужб. Галасаванне праводзіцца не адзін дзень, ашэсць. Грамадзян масава прымушаюць прагаласаваць датэрмінова. У такіх умовахнемагчымы нават мінімальны кантроль з боку грамадства за ходам выбараў ісапраўдным волевыяўленнем грамадзян.кожныя такія “выбары” кіруючы рэжым у Беларусі выкарыстоўвае выключна ў сваіхпалітычных мэтах: дзеля дэманстрацыі беларускаму грамадству і міжнароднайсупольнасці таго факту, што ў Рэспубліцы Беларусь, нібыта, існуе інстытут выбараў іпадзел галінаў улады.
Для свайго паўнавартаснага ўдзелу ў выбарах мы патрабуем выканання мінімальных умоваў, а
менавіта:
1) Публічна агучыць юрыдычныя падставы для роспуску Нацыянальнага сходу іправядзення датэрміновых выбараў дэпутатаў;
2) Правядзення галасавання ў адзін дзень з забеспячэннем права прагаласаваць у гэтыдзень усім выбаршчыкам на выбарчым участку па месцу іх фактычнага знаходжанняшляхам падачы пісьмовай заявы. Дзеля пазбягання злоўжыванняў такія пісьмовыязаявы павінны быць дакументальна зарэгістраваныя на адпаведным выбарчым участку іналежным чынам захоўвацца да правядзення наступных выбараў;
3) Абавязковага і прыярытэтнага ўключэння ўсіх прадстаўнікоў ад палітычных партый усклад Цэнтральнай, тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій;
4) Правядзення адкрытага, празрыстага і галоснага падліку галасоў пад час падвядзеннявынікаў выбараў. Старшыня (намеснік старшыні, сакратар) участковай выбарчайкамісіі павінен агалошваць кожны выбарчы бюлетэнь, за каго ён пададзены ідэманстраваць яго ўсім прысутным на участку сябрам выбарчай камісіі, назіральнікам,прадстаўнікам ад кандыдатаў у дэпутаты і ад СМІ.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме