18:15 08.07.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

АРГКАМІТЭТ НАРОДНАГА СХОДУ: ВЫЙДЗЕ СОТНІ ТЫСЯЧ ЛЮДЗЕЙ

Беларуская апазіцыя абяцае 8 кастрычніка вывесці на вуліцы беларускіх гарадоў сотні тысяч дэманстрантаў – арганізацыйныя камітэты Народнага сходу з патрабаваннем эканамічных пераменаў запрацавалі ў дзясятках гарадоў Беларусі.

Апроч апазіцыйных партый у падрыхтоўцы масавай акцыі актыўны ўдзел прымаюць грамадскія арганізацыі і прафсаюзныя аб’яднанні. Па прагнозам ініцыятараў Народнага сходу, маніфестацыя павінна стаць сапраўдным стыхійным пратэстам беларускіх грамадзянаў.

- Сітуацыя ў Беларусі змянілася каардынальна. Нахабная фальсіфікацыя выбараў 19 снежня, небгрунтаваныя дзікія арышты людей, якія мірна выходзяць на плошчы сваіх гарадоў, уразілі мільёны людзей. Упершыню тых, хто давярае Лукашэнку, паўстала меш за 30 працэнтаў. Мы перакананыя, 8 кастрычніка на плошчах беларускіх гарадоў нас будзе сотні тысяч.

Заявіў на прэсавай канферэнцыі ў Мінску адзін з лідараў аргкамітэту Народнага сходу Віктар Івашкевіч.

Сваю падтрымку апазіцыйнай акцыі на дадзены момант ужо выказалі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, партыя Справядлівы свет, кампанія “Гавары праўду”, Беларуская партыя працы, а таксама намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.

Паводле планаў арганізатараў, маніфестацыі 8 кастрычніка, да гэтай акцыі застаецца роўна тры месяцы, павінны будуць прайсці на галоўных плошчах усіх беларускіх гарадоў, а ад сённяшняга дня ў інтэрнэце запрацаваў і афіцыйны сайт кампаніі

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме