22:30 27.01.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

АПАЗЫЦЫЯ Ў ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯХ?

Берасьце: дэмакратычныя партыі рэгіёну вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій

Учора завяршыўся першы этап арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы й правядзеньню выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь. Згодна пастанаўленьня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, 26 студзеня скончыўся тэрмін вылучэньня прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій.

Кандыдатамі ў выбарчыя камісіі маглі вылучацца грамадзяне шляхам збору подпісаў і прадстаўнікі ад палітычных партый і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў і ад працоўных калектываў.

Апазыцыйныя партыі Берасьцейскай вобласьці вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. Сябры Партый БНФ, БСДП (Грамады) і партыі “Справядлівы сьвет” здалі адпаведныя дакумэнты. Расказвае старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамады) Ігар Маслоўскі.

Ігар Маслоўскі: У Берасьцейскую абласную камісію вылучанытры прадстаўнікі ад апазыцыйных партый: адзін ад БСДП (Грамады), адзін ад Партыі БНФ іадзін ад партыі “Справядлівы сьвет”. У Берасьцейскую гарадзкую камісію па выбарах дэпутатаў у Берасьцейскі гарадзкі савет вылучанычатыры прадстаўнікі ад апазыцыі – ад вышэй пералічаных партый БСДП (Грамады), партыі БНФ і партыі “Справядлівы сьвет”, іадзін чалавек ад АГП.

Прадстаўнікі ад апазыцыйных партый былі вылучаныя таксама ў раённыя й гарадзкія выбарчыя камісіі Берасьцейскай вобласьці.

Ігар Маслоўскі: Адзін сябра Партыі БНФ вылучаны ў Бярозаўскую раённую камісію шляхам збору подпісаў. Ад партыі “Справядлівы свет” вылучана па аднаму прадастаўніку ў Баранавіцкую, Пінскую, Давыд-Гарадоцкую гарадзкія камісіі, і Берасьцейскую й Кобрынскую раённыя выбарчыя камісіі.

Афіцыйнае зацьверджаньне складу сябраў камісій павінна адбыцца не пазьней за 29 студзеня.

З 14 лютага пачнецца працэсс вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Апазыцыйныя партыі плянуюць вылучаць сваіх кандыдатаў па прынцыпу “адна акруга – адзін кандыдат”. Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамады) Ігар Маслоўскі гаворыць, што прадстаўнікі партыі будуць каардынаваць сваю дзейнасьць з прадстаўнікамі іншых дэмакратычных плыняў рэгіёну.

Ігар Маслоўскі: Берасьцейская абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) плянуе вылучыць у вобласьці каля 30 кандыдатаў. Асноўная колькасьць іх будзе вылучана ў Берасьці, менавіта ў Берасьцейскі гарадзкі савет, 10-12 кандыдатаў. У нас была вусная дамоўленасьць з усімі суб’ектамі, што мы сваю дзейнасьць па вылучэньню ў камісіі й па вылучэньню кандыдатаў будзем каардынаваць і імкнуцца да прынцыпу “адна акруга – адзін кандыдат”.

Зьміцер Шыманскі, кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ, паведаміў, што для больш эфэктыўнай працы ў рэгіёне была падпісаная рэгіянальная дамова паміж Аргкамітэтам па стварэньню партыі БХД, Партыяй БНФ, Рухам “За Свабоду” й шэрагам грамадзка-палітычных гарадзкіх і рэгіянальных аб’яднаньняў.

Рада Міровіч, Берасьце

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме