15:16 27.08.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

АНАТОЛЬ СІДАРЭВІЧ АБ ПРАВАСВЯДОМАСЦІ БЕЛАРУСАЎ

Мяне больш здзівілі каментары. І не каментары, або дакладней нежаданне даваць каментары, людзей, якія лічаць сябе дзяржаўнымі дзеячамі, а каментары людзей, здавалася б, “прасунутых”, якія лічаць сябе дэмакратамі і таму павінны былі б ведаць, што такое правы чалавека. Маю на ўвазе двух Андрэяў — Дзмітрыева і Курэйчыка.


Свой водгук на выказванні Дзмітрыева і Курэйчыка я выслаў на электронны адрас “Народнай Волі” і некаторым журналістам. “Народная Воля” не палічыла патрэбным гэты водгук апублікаваць. Яно й зразумела: калі людзі, якія прэзентуюць сябе дэмакратамі, дазваляюць сабе такія выказванні, то што чакаць ад так званых праваахоўнікаў і “простых” людзей? З другога боку, гэта й добра, што такія выказванні “па Фройду” публікуюцца. Яны яшчэ раз пацвярджаюць мой песімізм і маю ўпэўненасць у тым што, наша краіна яшчэ не гатовая будаваць у сябе Еўропу. І выказванні, якія прагучалі з вуснаў Дзмітрыева ды Курэйчыка, ёсць не што іншае як адлюстраванне грамадскай правасвядомасці.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме