23:16 28.06.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АНАТОЛЬ ЛЯЎКОВІЧ: ВАРАГАЎ БОЛЕЙ НЕ БУДЗЕ
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вылучае на прэзідэнцкія выбары ўласнага, партыйнага кандыдата, які здолее падняць ідэі сацыял-дэмакратыі на новыя вяршыні. Такое рашэнне 22 чэрвеня прыняў прэзідыум БСДП (Грамада).
Рашэнні прэзідыуму каментуе старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч.
-Сёння мы разглядалі больш за 40 пытанняў. Але асноўным, відавочна, было пытанне пра вылучэнне партыйнага кандыдата на прэзідэнцкія выбары і пра фарміраванне пазітыўнага іміджу партыі.
Прэзідыум вырашыў зрабіць зварот да сябраў нашай партыі, які з’явіцца на свет недзе праз тыдзень. Зварот тычыцца двух прынцыповых момантаў: павышэння іміджу партыі ў сувязі з надыходам прэзідэнцкіх выбараў.
Самым першым рашэннем прэзідыум Грамады дэлегаваў Мечыслава Грыба ў склад рабочай групы АДС па выпрацоўцы працэдуры вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары.
Варта сказаць, што ў 2006 годзе наша партыя самастойна правяла ўсю прэзідэнцкую кампанію. Гэта сведчыць, што наша партыя – адзіная ў краіне, якая мае людскі і арганізацыйны рэсурс. І, што самае галоўнае, мае вопыт удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Мы ад пачатку да канца правялі ўсю кампанію. Наша партыя – адзіная. Здольная самастойна правесці прэзідэнцкую кампанію. Здольная сабраць неабходную колькасць подпісаў для вылучэння і рэгістрацыі кандыдата. На жаль, у мінулую кампанію наш кандыдат не пазіцыяніраваўся як сацыял-дэмакрат. У гэтай кампаніі гэта будзе кандыдат з шэрагаў партыі, здольны правесці кампанію і палепшыць імідж партыі.
Кадравы патэнцыял у нас ёсць. Гэта – і старшыня партыі Анатоль Ляўковіч, і былы старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб, і першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі, і Валерый Фралоў, Іван Анташкевіч.
-Але ж Грамада з’яўляецца суб’ектам АДС? Як стасуецца вылучэнне ўласнага кандыдата з вылучэннем адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл?
-АДС выпрацоўваюць працэдуру вылучэння адзінага кандыдата. Наш прэтэндэнт разам з іншымі прэтэндэнтамі пойдзе на агульны кастынг, будзе канкурэнцыя.
Але варагаў больш не будзе.
Глеб Хмяльніцкі 23 чэрвеня 2009, 11:18
* * *
Сацыял-дэмакраты абралі 5 патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) будзе вылучаць на прэзідэнцкія выбары свайго партыйнага кандыдата. Такое рашэнне прыняў прызідыўм БСДП на паседжанні 22 чэрвеня.
Прэтэндэнтамі названыя лідэр сацыял-дэмакратаў Анатоль Ляўковіч, а таксама Мечыслаў Грыб, Ігар Маслоўскі, Валеры Фралоў, Іван Анташкевіч. Па словах кіраўніка спраў партыі Мечыслава Грыба, партыя гэткім чынам сведчыць пра свае магчымасці.
Грыб: "Гэта не вылучэнне, гэта проста зварот да партыі. І заява, што мы маем магчымасць вылучыць свайго кандыдата. І ў нас ёсць магчымасць сабраць неабходную колькасць подпісаў і агітаваць за чалавека, якога мы будзем лічыць сваім кандыдатам".
Па словах Мечыслава Грыба, партыя даказала свае магчымасці ў зборы подпісаў, калі самастойна вылучала на выбары Аляксандра Казуліна і Валерыя Фралова.
Вылучэнне сацыял-дэмакратычнага кандыдата, на думку палітыка, не перашкодзіць супрацоўніцтву ў рамках Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.
Грыб:"БНФ вылучае свайго кандыдата ў асобе Баршчэўскага? Яны ж таксама сябры АДС! Рух "За Свабоду" Мілінкевіча — таксама сябар АДС. І таксама вылучае свайго! А мы што, не можам?! "
Разам з тым, прадстаўнік БСДП зазначыў, што партыя выканае свае абавязкі перад калегамі па дэмакратычнай кааліцыі. Калі будзе прынятае рашэнне выбіраць адзінага кандыдата ад АДС на кангрэсе — пагодзіцца на гэта.
Павал Кміціч 17:32 23.06.09
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме