13:45 30.06.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АНАЛІЗ ПРАПАНАВАНЫХ РЭФОРМ У СФЕРЫ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ З ПАЗІЦЫІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫІ
эксперт у галіне медыцыны Андрэй Вітушка ў межах рэанімацыйнага праекта рэформ распрацаваў прапановы па рэфармаванні сістэмы аховы здароўя.
Асноўнымі праблемамі, якія трэба вырашыць, Андрэй Вітушка называе наступныя: недафінансаванне галіны, структурны дысбаланс на карысць стацыянарнай часткі сістэмы, у тым ліку і большае фінансаванне гэтай часткі, дрэннае абсталяване стацыянараў,дрэнная сувязь стацыянараў і паліклінік.
Трэба разумець, што хваробы маюць эканамічны цяжар, які складаецца з непасрэдных выдаткаў на лячэнне, а яшчэ з таго, што дзяржава можа страціць працаздольнага чалавека ці страціць яго працаздольнасць. Такім чынам сродкі, якія дзяржава не дадае на прафілактыку,будзе выдаткоўваць на наступствы.
У Беларусі дзеці, у якіх спінальная мышачная атрафія, асуджаны на паступоваю смерць толькі таму, што лекі, якія запавольваюць развіццё хваробы і паляпшаюць стан хворых вельмі дарагія (спінраза каштуе каля 100 000 еўра і патрэбна кожныя 4 месяцы).
Амбулаторый ці стацыянар?
Трэба разумець, што колькасць стацыянарных ложкаў гэта не іх якасць. Сусветная якасная сістэма аховы здароўя працуе так, што кожны ложак пры неабходнасці пераўтвараецца ў рэанімацыйны, таму што добра абсталяваны.
-2019 у Беларусі паказала, што вялікая колькасць ложкаў у лячэбніцах не вельмі дапамагае, калі не хапае абсталявання. Можна зрабіць рэзерв ложкаў, які можна разгарнуць, калі ў гэтым ёсць патрэба. Да таго застаецца вялікая цэнтралізаванасць дапамогі: у сталіцы і абласных цэнтрах існуюць вялікія добра абсталяваныя стацыянары, а на ўзроўні раённых цэнтраў менш абсталявання і кваліфікаваных спецыялістаў, а людзям з сельскай мясцовасці яшчэ менш даступна якасная медыцынская дапамога.
У краіне патрэбна аптымізацыя працы амбулаторый і “хуткай дапамогі”. Так, колькасць зваротаў па медыцынскую дапамогу, уключаючы звароты да стаматолага, агляд на даму, выклік “хуткай” і зварот у цэнтры экстранай дапамогі на аднаго чалавека складае 12,6 на год (паказчык 2019 г.). У Расійскай Федэрацыі гэты паказчык 9,5. Вызначэнне спіса абставін, калі чалавек мае права выклікаць “хуткую дапамогу” і ўвядзенне сапраўдных штрафаў за неабгрунтаваны выклік, дапаможа паменшыць напружанасць амбулаторнай часткі сітэмы.
Як могуць суіснаваць бясплатная і платная медыцына?
Развіццё прыватнага сектара медыцынскіх паслуг не супярэчыць поглядам дэмакратычнага сацыялізму, пры ўмове захавання якаснай, даступнай і безкаштоўнай дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя. Для развіцця прыватных медыцынскіх устаноў рэформа прапаноўвае наступныя змены:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме