13:45 23.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АЛЯКСАНДР КЛАСКОЎСКІ АДКАЗАЎ НА ПЫТАННІ СЛУХАЧОЎ РАДЫЁ СВАБОДА
Імя:: Ірына
Вітаю, Аляксандр! Выглядаеце Вы добра, нават нечакана добра. Што дапамагло знесьці гэтыя месяцы у турме: вера, годнасьць, падтрымка, ці была нейкая салідарнасьць з боку вашых ахоўнікаў?
А. Класкоўскі:
Добры дзень, Ірына! Удзячны за камплімэнт! Адносна добры выгляд хутчэй ня дзякуючы, а насуперак умовам утрыманьня. За гэты год давялося пабываць у шматлікіх стрэсавых сытуацыях (асабліва ў пэрыяд знаходжаньня ў сьледчым ізалятары КДБ). Аднак, нягледзячы на поўную ізаляцыю ў першыя месяцы зьняволеньня, ратавала ад “уваходу ў ступар” добрае ўсьведамленьне агульнай сытуацыі ў краіне, абсурднасьці выстаўленых мне і астатнім абвінавачаньняў. Хаця рыхтаваўся, вядома, да горшага, асабліва пасьля першага па нашай справе прысуду Віталю Парфянкову, калі адпалі апошнія ілюзіі на тое, што ва ўладзе ў некага пераможа здаровы сэнс. Вельмі балюча было за сям’ю, але дзякуючы добрым людзям, якія не кінулі ў бядзе, вытрывалі. Што датычыцца пэўнай салідарнасьці, то, калі браць пад увагу супрацоўнікаў міліцыі, так бы мовіць – збольшага не расчараваўся.
Імя:: Ананім
Вас диктатор-Лукашенко помиловал, потому что вы подписали прошение о помиловании? Если это так, то не могу понять о каком геройстве идет реч в народе? Галина.
А. Класкоўскі:
І Вам прывітаньне, Галіна!
Я з Вамі згодны, што “герой” – увогуле надта гучнае слова. А што тычыцца розных прашэньняў у нелегітымнай службовай асобы, то калі ўважліва прагледзець дзяржаўныя СМІ, можна заўважыць, што нават яны не сьцьвярджаюць, што палітвязьні, вызваленыя ў “3-ці падыход”, нешта прасілі...
Імя:: Юлия Горад:: МИнск
Добрый день! Огромное Вам спасибо! Вы настоящий герой! Расскажите не много о ваших ближайших планах. Спасибо!
А. Класкоўскі:
Дзень добры, Юлія!
Дзякуй за падтрымку! Найперш спрабую адаптавацца да новых умоў існаваньня, прафэсійна кажучы – рэсацыялізавацца ў грамадзтве (шчыра кажучы, спадзяваўся, што гэты працэс будзе ісьці хутчэй).
Імя:: Солидарность Горад:: Zero
Уважаемый Александр,извините пожалуйста за м.б. несколько неэтичные вопросы:
1.Подписывали ли Вы помилование на имя диктатора?
2.Если "да",то под каким давлением?
3.Намерены ли Вы обжаловать приговор?
Будьте здоровы и любимы!
А. Класкоўскі:
Магчыма, крыху і неэтычныя, але вельмі лягічныя.
Адказваю:
1. Не.
2. Гл. п.1.
3. Так, наглядная скарга ўжо падрыхтаваная маім адвакатам – Ірынай Сяргееўнай Бурак, на гэтым тыдні, спадзяюся, падамо. Дарэчы, на пачатку верасьня яна наведвала мяне ў калёніі і ўдакладняла, ці маю я намер падаваць прашэньне аб памілаваньні.
І Вам шчасьліва!
Імя:: Павел Знавец Горад:: Мінск
Вітаю, Алесь! Пытанні:
1. Ці было адчуванне вяртання ў 37 год?
2.Ці гатовыя спецслужбы Лукашэнкі( асобы ў масках) знішчыць ці пакалечыць чалавека за невыкананне іх здзеклівых патрабаванняў(стаць на расцяжку, распрануцца дагала і бегаць па лесвіцы і г.д., пра што распавядалі іншыя)?
3. Ці ёсць зараз, пасля выхаду з турмы, адчуванне хуткага краху рэжыму Лукашэнкі? Ці, наадварот, адчуваеш , што зашуганы "піпл " усё сцерпіць і Лукашэнка да смерці будзе панаваць? Дзякую загадзя за шчырыя адказы.
А. Класкоўскі:
Прывітаньне, Павел!
1. Мяркую, ты пра СІЗА КДБ – так, было. І выразнае. Нягледзячы на тое, што на вуліцы XXI стагодзьдзе, зьнешне і па ўнутранай атмасфэры былая турма НКУС мала зьмянілася. Тое ж адчуваньне амаль абсалютнай сваёй бяспраўнасьці (асабліва першым часам).
2. Наконт зьнішчэньня, думаю, у сучасных рэаліях гаворка не ішла (ва ўсякім разе мы ўсе на гэта спадзяваліся). А пагроза быць скалечаным у выпадку непадпарадкаваньня ці супраціву ў тым становішчы выглядала цалкам натуральна.
3. Нялёгкае пытаньне. У калёніі неяк сытуацыя бачыцца больш спрошчана, пра агульны настрой зэкаў нават і ня буду распавядаць – А.Р, мякка кажучы, не падабаецца. Дадавалі аптымізму і пэўныя развагі супрацоўнікаў адміністрацыі, ад шараговых да старэйшых афіцэраў. Звонку ўсё выглядае складаней, але я перакананы, што аптымісты ў выніку будуць сьвяткаваць перамогу.
Імя:: Алег Горад:: Менск
Саша, я вас віншую з вызваленнем! Цяжкі шлях у вас. Шмат выпрабаванняў выпала. Мы за вас вельмі перажывалі! Але ведалі, што вы вытрымаеце! Поспехаў вам, шчасця вашай сям'і! Ці збіраецеся вярнуцца да службы ў міліцыю -- але дэмакратычную і ў дэмакратычнай вольнай Беларусі? Такія афіцэры нам вельмі патрэбныя! Дзякуй
А. Класкоўскі:
Алег, дзякуй за віншаваньні і пажаданьні!
Тады, магчыма, ужо – у паліцыю? Калі шчыра, цяпер цяжка адказаць, служыць на карысьць Бацькаўшчыне можна ня толькі ў органах унутраных спраў. А ўвогуле магу з упэўненасьцю сказаць, што і ў сёньняшняй міліцыі працуе вялікая колькасьць добрых і годных супрацоўнікаў, асабліва на раённым узроўні, якія паважліва ставяцца да людзей пры выкананьні сваіх абавязкаў. Начальства вось толькі ператрэсьці трэба, і ўсе будзе добра.
Імя:: Игорь Фёдорович Горад:: Минск
Александр Александрович, где Вы теперь собираетесь жить с семьёй, в Минске или Белыничах? Где и как собираетесь трудоустраиваться? Спасибо.
А. Класкоўскі:
Зьбіраюся ў Менску. Буду спадзявацца, што ў гэтым мае пажаданьні супадуць з маімі магчымасьцямі. Наконт працаўладкаваньня пакуль вызначаюся.
Імя:: Алесь Л. Горад:: Менск
Слава герою і божага дабраслаўленьня вашай сям'і! Аляксандр, ці мелі месца якіякольвек зьдзекі/правакацыі з боку праваахоўных ворганаў у дачыненьні да вашай асобы, зьвязаныя з тым, што вы калісьці працавалі ў міліцыі? Якое было стаўленьне сілавікоў? Вас паважалі, напрыклад, міліцыянты і турэмныя ахоўнікі за грамадзянскі ўчынак ці, наадварот, помсьцілі? Ці мелі нейкія прэтэнзіі да вашага міліцэйскага пункта ў біяграфіі зьняволеныя турмы? Маё шанаваньне.
А. Класкоўскі:
Дзякуй, Алесь!
Нейкіх зьдзекаў і правакацый, зьвязаных менавіта з маім міліцэйскім мінулым, не было. Хаця прадбачыў магчымыя непрыемнасьці ў калёніі з боку зэкаў у сувязі з гэтым (тым больш, што адправілі не на “Віцьбу”, куды звычайна едуць адбываць пакараньне былыя і дзейныя супрацоўнікі сілавых структур). Як паказаў час – дарэмна. Іншыя асуджаныя ставіліся паважліва, як я адчуваў – часткова з-за артыкулу Крымінальнага кодэксу, а дадаткова дзякуючы таму, як я трымаў сябе ў іх калектывах. Што датычыцца супрацоўнікаў праваахоўных органаў (абмоўлюся, што КДБ да ліку гэтых органаў я зь некаторага часу не адношу), то стаўленьне збольшага было добрае. Былі асобныя выпадкі, калі, напрыклад, паціскалі мне руку і казалі словы падтрымкі, пыталіся, ці могуць чым дапамагчы, што часам нават ставіла мяне ў няёмкае становішча. Былі і адмоўныя пэрсанажы, але прырода іх паводзінаў была іншая.
Імя:: Алена Горад:: Бобруйск
Александр, очень рада, что тебя выпустили. Низко тебе кланяюсь за то, что ты настоящий патриот. Без преувеличения говорю, что ты герой нашего времени. Такие как ты делают историю. Горжусь, что была тоже на Площы в то кровавое воскресенье. Искренне считаю, что многие сегодняшние мальчишки и девчонки, задумывающиеся кого избрать примером для подражания, выберут именно тебя. Желаю тебе и твоим близким всего самого наилучшего.
Встречались ли тебе среди прислужников режима пусть и трусливые, но люди, или они все цепные псы мерзкой системы, выстроенной этой пачварой?
А. Класкоўскі:
Алена, дзякуй вялікі за гэтыя цёплыя словы!
Думаю, вышэй я ўжо даволі поўна адказаў на тваё пытаньне. Яшчэ раз хачу адзначыць, што людзі сярод іх ёсьць розныя, ад тупых салдафонаў да разумных і разважлівых асоб, але з апошніх нехта баіцца згубіць адносна спакойнае існаваньне, хтосьці ня верыць, што асабіста ён сваімі намаганьнямі здольны на нешта паўплываць. Напрыклад, канваіры, што этапавалі мяне ў шклоўскую калёнію, зьдзіўлена пыталіся: няўжо я разьлічваў сваімі дзеяньнямі нешта зьмяніць (хаця і не адмаўлялі, як я зразумеў, саму неабходнасьць зьменаў у краіне).
Імя:: Алесь Раткевіч
Добры дзень Аляксандр.Рад Вас і іншых палітвязняў бачыць на волі,з чым Вас і віншую.Паспехаў Вам ва ўсім,а галоўнае моцнага здароў'я.У мяне да Вас пытанне.Як Вы мяркуеце,чаму "бацька"вызваляе із за кратаў палітзняволенных? Што,ў яго сэрдцы нешта ёкнула як у добрага чалавека? Гэта жэст добрай яго волі?Ці прызнанне парушэння заканадаўства з боку улады, пад час арыштаў? А можа тут справа вельмі простая ,"пасядзеў і хопіць,дай і іншым пасядзець"! Магчыма ўлада падрыхтоўвае мейсцы за кратамі для чарговых нязгодных з рэжымам??? Дзякую за адказы.
А. Класкоўскі:
Прывітаньне, Алесь. Дзякуй за віншаваньні!
Відавочна, што вызваленьне палітвязьняў адбываецца ў першую чаргу з-за зьнешняга ціску на фоне ўнутранага эканамічнага крызісу.
Імя:: Ананім
Здравствуйте, Александр. Расскажите, пожалуйста о своей работе в МВД. Работаете ли Вы там сейчас? Если нет, то по какой причине.
А. Класкоўскі:
Дзень добры! На працягу 1999-2005 гадоў працаваў у Дзяржаўтаінспэкцыі (ГУУС Менгарвыканкаму, асобная рота дарожна-патрульнай службы Менаблвыканкаму, Ленінскае РУУС Менску). Цяпер, вядома, у сыстэме МУС не працую, звольнены за дысцыплінарны ўчынак.
Імя:: Баркевiч
Спадар Класкоускi, на вiдэа з плошчы вы выглядалi нецьвяроза. Растлумачце, гэта, калi ласка.
А. Класкоўскі:
Узбуджаны стан не заўсёды зьяўляецца вынікам злоўжываньня сьпіртнымі напоямі. Нагадаю, што нават наш “самы гуманны” суд зьняў з мяне гэтыя абвінавачаньні, кіруючыся ў тым ліку і паказаньнямі амапаўцаў-сьведкаў.
Імя:: Цiна
Саша, вось чытаю: "Ён часта размаўляў па-беларуску, імкнуўся складаць пратаколы на роднай мове..." а на плошчы чаму не размаулялi? I за што звольнiлi Вас, лейтэнанта, лурэата дзяржаўнай прэміi?
Дзякуй.
А. Класкоўскі:
Ціна, на плошчы імкнуўся размаўляць на той мове, якую лепш разумеюць міліцыянты ў дадзеным становішчы. Прычыны звальненьня тлумачыў вышэй, а наконт прэміі... Даўно было, вядома, але, наколькі памятаю, гаворка ішла пра грашовую (але ж у пэўным сэнсе і дзяржаўную).
Імя:: Мілана
Мае шчырыя віншаванні, Аляксандр!!! Цудоўна, што вы нарэшце на волі! Скажыце, якая была першая рэакцыя вашых дзетак, калі ўпершыню пабачылі вас пасля такой доўгай разлукі? І ці ёсць магчымасць у вас аднавіцца ў пабудове кватэры як для шматдзетнай сям'і? Дзякуй!
А. Класкоўскі:
Дзякуй, Мілана!
Што да рэакцыі дзетак, то напрыканцы жніўня я меў працяглае спатканьне (2-е сутак) у калёніі зь імі і жонкай Натальляй, трэба сказаць, што малодшы Арсен спачатку вельмі доўга і ўважліва да мяне, так бы мовіць, прыглядаўся, мусіць, спрабуючы аднавіць у памяці нейкія дзіцячыя ўспаміны. А пасьля вызваленьня, пакуль я даехаў дадому, старэйшыя ўжо спалі, таму ўсю радасьць ад сустрэчы адчуў ужо ранкам. А наконт кватэры – цяпер спрабую займацца гэтым пытаньнем.
Імя:: Пятая колонна
Александр, почитала вашу биографию на сайте и сразу поняла, что ее писала ваша сестра Ольга. Ну госпремию ведь за поимку угонщиков не дают, правда?;)) И кто, кроме ваших тогдашних коллег, может знать, в какую сторону вы "вылучаліся"? А коллеги, кажется, придерживаются несколько иного мнения...
Мой вопрос: кем работают Ваша мама, сестра и жена? У супруги ведь, как я понимаю, отпуск по уходу за ребенком окончился? Как вы думаете решать жилищный вопрос - неужели брать льготный кредит у крывавага режима как многодетная семья?
А. Класкоўскі:
Так, пісала Вольга. Ёсьць пэўныя недакладнасьці. Пра месца працы маці і сястры лепей удакладніць у іх, а жонка і сапраўды да нядаўняга часу была ў дэкрэце, цяпер разглядаем магчымасьць сумяшчэньня нейкай працы з выхаваньнем траіх дзетак, што даволі праблематычна.
Імя:: Валентина Горад:: Минск
Аляксандр,як Вы личыце , людзи,якия сядзели у турме разам з Вами ,их ня личаць палитвязьнями и,кали я размауляла з адным з их . Ен мне адказау , я не дзеля гэтатага выйшау на Плошчу и сядзеу у турме Я з гэтым нязгодна Яны сядзели у турме з и их здзеквалися сами там мучылися так ня патрэбна ,каб было Прабачце кали ласка , тады , што их трэба личыць хулиганами?
А. Класкоўскі:
Прабачце, не зусім разумею пытаньне.
Імя:: Алесь М.
Шаноўны Аляксандар! Вітаю на волі! Як пачуваецеся ў першы тыдзень свабоды? Які самы яркі ўспамін за апошнія 9 месяцаў?
А. Класкоўскі:
Меркаваў, што адаптацыя будзе адбывацца хутчэй, але, мусіць, патрэбна больш часу. Самы яркі ўспамін, бадай, калі пракурор папрасіў для мяне 8,5 гадоў пазбаўленьня волі (нават для гэтай сыстэмы ўжо неяк занадта!).
Імя:: человек
александр, с освобождением! во-первых, не обращайте внимания на комментарии на этом сайте - здесь собрались "борцы", которые из дому носу не кажут, боятся...только анонимно в интернете и хватает "смелости" и наглости выступать...а есть и те, кто княвает за зарплату. так что не принимайте их реплики близко к сердцу.
что вас поддерживало в сложные минуты, что придавало вам силы в сизо, на суде, в колонии в условиях информационной изоляции?
А. Класкоўскі:
Дзякуй! Людзей на зарплаце відаць даволі добра, бо ведаюць пра мяне нават тое, чаго я сам ня ведаю. А на Вашае пытаньне адказваў даволі поўна вышэй.
Імя:: Елена Лиховид Горад:: Минск
Сашенька, я поздравляю тебя с освобождением! Самое главное что вы сейчас все вместе- ты, твои детки и Наталья. Счастья вам, родные. Я знаю что тебе пришлось пройти, и ты всё прошёл достойно и всё выдержал. Я горжусь что есть такие Белорусы, которые не предадут. А вопрос у меня такой,скорей пожелание, ребята у вас такие прекрасные дети, может ещё?
А. Класкоўскі:
Вялікі дзякуй, Алена! Ведаю і пра ўсе вашы выпрабаваньні. Пра дзяцей пытаньне хутчэй да маёй жонкі. Прызнаюся, мы пра гэта думалі. Скажу так – як Бог дасьць.
Імя:: Анатолий Павлович Горад:: Минск
Александр, всех благ вам, счастья и крепкого здоровья! В колонии вы находились в спецотряде для бывших милиционеров или обычном? Как часто у вас была возможность читать независимую прессу, получать письма от родных и друзей? Какое отношение было к вам со стороны остальных заключенных? Как чувствует себя Микола Статкевич? Спасибо!
А. Класкоўскі:
На Валадарцы я ўтрымліваўся 10 сутак у "міліцэйскай" камэры нумар 50. І там я даведаўся, што з гэтага году ўсіх міліцыянтаў накіроўваць на "Віцьбу". Але я нават у цягніку ня ведаў, куды ехаў, і толькі канваіры распавялі, што еду ў Шклоў. Таму былі ў мяне асьцярогі, што з боку зэкаў будзе такое стаўленьне, што нездарма мяне сюды накіравалі. Але збольшага ўсё было нармальна, за выключэньнем апошніх падзеяў, калі зь мяне выціскалі прашэньне аб памілаваньні, якога я ўрэшце не падпісаў.
З прэсай было больш-менш нармальна. Але зь ліставаньнем было вельмі кепска. На пачатку і асабліва ў канцы, калі было ўзмацненьне ціску, зусім лісты не даходзілі. За апошні месяц я толькі адзін ліст атрымаў.
Імя:: kvetka Горад:: Mensk
Спадар Аляксандр, па-першае віншую Вас з вызваленьнем і хачу падзякаваць Вам, вы сапраўдны герой Беларусі! Адкажыце калі ласка на пытаньне, вось Вы доўгі час працавалі ў міліцыі, як вы можаце ацаніць, якая частка (ці можа ўжо нажаль ўсе) супрацоўнікаў з'яўляюцца рэжымнымі цвікамі, што гатовыя выконваць любы загад, у тым ліку ісьці супраць свайго народа як гэта адбываецца, саджаць не павінных людзей і г.д....і ці ёсць сярод іх іншадумцы, людзі свядомыя як Вы? І чаму так адбываецца і як гэта можна змяніць? Загадзя дзякуй.
А. Класкоўскі:
Пэўна вызначыць, якая частка за каго, вядома ж, немагчыма. Але асабліва на мясцовым раённым узроўні вельмі шмат добрых супрацоўнікаў. Простыя кантралёры ў калёніі да мяне падыходзілі, цікавіліся сытуацыяй, маім меркаваньнем, хацелі атрымаць праўдзівыя адказы.
Імя:: Владимир Горад:: Минск
Можете ли Вы прокомментировать видео с Вами, размещённое на сайте МВД после Вашего задержания в декабре? Можете ли Вы рассказать об угрозах руководства колонии, транслируемых Вам через других заключённых, в связи с требованием написать на имя гр.Лукашенко прошение о помиловании? Спасибо.
А. Класкоўскі:
Я памятаю пра тую сытуацыю. Нават ня трэба казаць, які ціск на мяне чынілі. Амаль трое сутак я ня спаў, і кайданкамі прычаплялі мяне да батарэі. Нават не хачу ўсіх мэтадаў ціску на мяне апісваць. Падводзілі мяне ўжо да іншых крымінальных артыкулаў. Казалі, што зараз паедзем ператрус рабіць дома, маўляў, ты ведаеш, што можна знайсьці ў былога міліцыянта.
Галоўнае, на што ціснулі – нам трэба, каб ты сказаў, што ня дзейны міліцыянт. Але ў тым відэа, якое дэманстравалі падчас судовага паседжаньня, вельмі шмат уставак, урэзак, і там ад арыгіналу мала што засталося.
Імя:: Чужаніца Горад:: Менск
Аляксандр, вашы сястра і маці сцвярджалі, што вас карміліі псіхатропнымі рэчывамі, таму на міліцэйскім сайце і з'явіўся той самы ролік. Гэта праўда? Якія прэпараты, на вашу думку, да вас ужывалі?
Чаму пад час суда вы тлумачылі свае дзеянні "сіндромам натоўпу"?
Прабачце, але ў мяне такое адчуванне, што толькі пасядзеўшы ў клетцы побач са Статкевічам, вы пачалі ператварацца ў мужыка.
Ці плануеце працягваць палітычную дзейнасць? І ці была калі-небудзь ваша дзейнасць палітычнай?
А. Класкоўскі:
Там больш не аб псыхатропным узьдзеяньні, а аб фізычным. Здаецца, мая жонка расказвала ў інтэрнэце пра тое, як мяне затрымлівалі, якія фізычныя мэтады ўжывалі. Потым – я амаль трое сутак знаходзіўся бязь ежы, амаль бяз сну. Нават дзяжурны адвакат, якога выклікалі, вельмі абурыўся, што мяне не кармілі. Там і з рэбрамі нешта было, я амаль два месяцы ня мог спаць на правым баку. Але, як кажуць, на мне, як на сабаку, усё гэта зажыло.
Імя:: Антось
Уважаемый Александр, поздравляю Вас с освобождением.
Вопрос: Вы были уволены из рядов МВД в 2005 г.
С какой целью, спустя 5 лет, Вы надели милицейскую форму на площади?
Благодарю.
А. Класкоўскі:
Жартоўна адкажу так – пасьля зьмены ўлады я хацеў прыняць камандаваньне ў МУС.
Імя:: Вэб-рэдактар
На гэтым прыём пытаньняў скончаны. Дзякуй усім, хто браў удзел у онлайн-канфэрэнцыі
А. Класкоўскі:
22.09.2011 13:36
На разьвітаньне хацеў бы падзякаваць усім, хто дапамагаў маёй сям'і гэтыя месяцы. Першыя месяцы ў поўным інфармацыйным вакуўме я ня ведаў, што адбываецца зь сям'ёй і ў краіне. І менавіта гэта выкарыстоўвалі для ціску на мяне і для здабыцьця нейкіх паказаньняў.
Я веру і я перакананы, што мы пераможам.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме