00:46 14.11.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АЛЕСЬ СТРАЛЬЦОЎ НА ВОЛІ
Алесь Стральцоў, фігурант так званай “справы 14-ці” амніставаны. Алесь быў пакараны абмежаваньнем волі з адбыцьцём пакараньня па месцы жыхарства. Алесь Стральцоў удзельнічаў у студзеньскіх акцыях пратэсту прадпрымальнікаў у 2008 годзе.
У крымінальнай справе, якую назвалі “справай 14-ці” пакаралі яшчэ 13 чалавек, у тым ліку непаўналетняга Максіма Дашука. Сьледзтва распачалі адразу пасьля акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. У сакавіку пакаралі 10 чалавек, а ў красавіку — яшчэ трох, а амаль праз паўгода Аляксандра Баразенку.
Некалькі чалавек трапілі пад амністыю раней, яшчэ некалькі чалавек суд перавёў на папраўчыя працы. Так было й у справе Алеся Стральцова. Цяпер ён вольны.
Тацяна Цішкевіч, фігурантка “справы 14-ці”, ня стала адбываць пакараньне і зьехала вучыцца ў Польшчу па праграме Кастуся Каліноўскага. Дзяўчына знаходзіцца ў вышуку і ў выпадку, калі яна паспрабуе вярнуцца на радзіму, яе затрымаюць на мяжы.
Любоў Лунёва
Обсудить новость на Форуме
16 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |