11:43 11.10.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

АЛЕСЬ АБРАМОВІЧ ПАКАРАНЫ БУЙНЫМ ШТРАФАМ




Ілюстрацыйнае фота







АЛЕСЬ АБРАМОВІЧ НЁС 12 ВЕРАСНЯ Ў МІНСКУ ТРАНСПАРАНТ З ЛОЗУНГАМ «ЗА НОВЫЯ ВЫБАРЫ», ЗА ШТО І БЫЎ ПАКАРАНЫ БУЙНЫМ ШТРАФАМ


На 50 базавых велічынь ці дзесяць з паловай мільёнаў недэмінаваных беларускіх рублёў (1050 дэнамінаваных рублёў) аштрафавала 10 кастрычніка 2016 года суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска Таццяна Матыль гэтага сацыял-дэмакрата з Барысава. Старшыня Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Алесь Абрамовіч быў прызнаны вінаватым паводле ч.3 арт. 23.34 КоАП РБ у парушэнні ўсталяванага парадку правядзення мітынгаў і дэманстрацый 12 верасня бягучага года. У той дзень дэмакратычная грамадскасць Беларусі адразу ж пасля правядзення 11 верасня выбараў у Палату прадстаўнікоў сабралася па закліку былога палітвязня Мікалая Статкевіча на сталічнай Кастрычніцкай плошчы. Людзі на ёй пратэставалі супраць адсутнасьці дэмакратыі ў краіне і вылучылі лозунг «За новыя выбары», з якім пасля заканчэння мітынгу на Кастрычніцкай плошчы прайшліся па праспекце Незалежнасці да Дома ўрада.

Пасля вынясення Таццянай Матыль судовай пастановы ў дачыненні да Алеся Абрамовіча агульная сума накладзеных на яго ў бягучым годзе штрафаў згодна з артыкулам 23.34 КоАП РБ перавысіла шэсцьдзесят мільёнаў недэмінаваных рублёў або тры тысячы амерыканскіх долараў. Беларускія суды штрафавалі яго галоўным чынам за ўдзел у несанкцыянаваных прадпрымальніцкіх мітынгах пратэсту ў Мінску, Барысаве, Жодзіна, Маладзечна, Оршы і Баранавічах, якія пракаціліся па рэспубліцы з-за ўсё больш дрэнных умоў дзейнасці для прадстаўнікоў айчыннага дробнага і сярэдняга бізнесу. У пяці апошніх гарадах былы індывідуальны прадпрымальнік Алесь Абрамовіч разам з мінскім актывістам прадпрымальніцкага руха Алесем Макаевым выступілі непасрэднымі арганізатарамі згаданых пратэстных акцый, будучы пры гэтым членамі арганізацыйнага камітэта па стварэнню Рэспубліканскага прафсаюза прадпрымальнікаў «Салідарнасць». Гэты аргкамітэт ўзначальвае яшчэ адзін былы палітычны зняволены Мікалай Аўтуховіч, які правёў шмат гадоў у засценках беларускага аўтарытарнага рэжыму.

Дадзенае iнфармацыйнае паведамленне (прэс-рэліз) для незалежных сродкаў масавай інфармацыі падрыхтавана Барысаўскай арганізацыяй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 11 кастрычніка.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме