20:15 30.11.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АЛЕСЕМ СЕРДЗЮКОВЫМ ЗАЦІКАВІЛАСЯ ПРАКУРАТУРА І ФІНАНСАВАЯ МІЛІЦЫЯ
Адразу дзьве позвы атрымаў актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алесь Сердзюкоў. Першая была з пракуратуры, другая – з Упраўлення Дэпартамента фінансавых раследванняў па Магілёўскай вобласці.
Алесь адзначае, што час у позвах стаяў амаль аднолькавы, таму ён вырашыў пайсці ў фінансавую паліцыю.
“Позву з пракуратуры мне папросту ўкінулі ў паштовую скрынку. У ёй не было пазначана, у якасці каго мяне туды выклікаюць, таму пасля кансультацыі з праваабаронцамі я вырашыў пайсці па другой позве”, - гаворыць Алесь Сердзюкоў.
У ДФР актывіста дапыталі з нагоды яго паездкі ў Латвію, якая была тры месяцы таму.
“Пыталіся, за якія сродкі я туды выязджаў, будучы афіцыйна беспрацоўным у Беларусі, і што за дамову падпісваў за мяжой. Дамова была камерцыйнай – мой стары знаёмы латыш прасіў быць заснавальнікам у яго фірме, аднак нашыя ўлады ўгледзелі ў гэтым нейкую крамолу”, - працягвае Алесь.
Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што мясцовыя ўлады не першы раз прыбягаюць да ціску на грамадскіх і палітычных актывістаў праз фінансавую міліцыю і пракуратуру:
“Улада выдатна ведае, што большасць актывістаў з’яўляецца беспрацоўнымі па яе ж віне. Часам яны вымушаны шукаць магчымасці зарабляць сродкі за мяжой. Як толькі ты выязджаеш з краіны – яны бяруць цябе ў абарот і пачынаюць аказваць ціск, каб выбіць з каляіны і каб гэта нейкім чынам адбілася на грамадска-палітычнай актыўнасці”.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |