17:00 30.01.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АЛЕГА ВОЛЧАКА АРЫШТАВАЛІ НА ЧАЦЬВЁРА СУТАК (ДАПОЎНЕНА ЗАЯВАЙ СЯБРОЎ БСДП)
30 студзеня разглядаецца адміністрацыйная справа супраць праваабаронцы і грамадзкага актывіста Алега Волчака.
15.40 Волчака арыштавалі на чацьвёра сутак. Ён павінен адбыць за кратамі яшчэ адны суткі.
15.18 Кароткі перапынак.
14.56 Сьведка Артур Шахлай, намесьнік начальніка міліцыі Цэнтральнага раёну, кажа, што Волчак мацюкаўся на вуліцы.
Шахлай кажа, што міліцыянты спачатку спынілі Волчака, ён пачаў лаяцца, і толькі пасьля яны прадставіліся.
Лявошка кажа, што Волчак пачаў лаяцца да таго, як міліцыянты прадставіліся.
Супрацоўнікі МУС кажуць, што зьвярнулі ўвагу на Волчака, бо ён ішоў па вуліцы зь вялікай торбай і яны западозрылі, што гэты чалавек займаецца незаконным гандлем.
Волчак кажа, што міліцыянты сачылі за ім пэўны час да затрыманьня.
На судовым паседжаньні забаронены аўдыёзапіс.
14.40 Суд адхіліў хадайніцтвы. Волчак не прызнае, што мацюкаўся на вуліцы.
14.32 Суд пачаўся.Судзьдзя — Аляксандар Якунчыхін. Волчак просіць азнаёміць яго з пратаколамі.
13.45 Волчака прывезьлі ў суд.
13.20 Волчака ў судзе дагэтуль няма. Аднак прывезьлі дакумэнты на яго. Гэта значыць, што справу будуць разглядаць у Цэнтральным судзе пасьля абеду.
2 бяздомных, якіх затрымалі, як і Волчака, 27-га студзеня, паведамілі, што яны ўтрох усе гэтыя дні сядзелі ў вельмі халоднай камэры і іх дрэнна кармілі.
Яны таксама сказалі, што пасьля таго як Волчака затрымалі, ягонай справай пачаў займацца не шараговы супрацоўнік МУС, а кіраўнік міліцыі Цэнтральнага раёну.
11.40 Волчака ў судзе Цэнтральнага раёну няма. Міліцыянт, які развозіць падсудных, заявіў: "Вашага павезьлі ў іншы суд". Міліцыянт адмовіўся паведаміць, у які менавіта. Адвакатка Дар'я Ліпкіна спрабуе высьветліць, дзе знаходзіцца Волчак. У канцылярыі суду ёй таксама нічога ня кажуць.
Волчака затрымалі 27 студзеня вуліцы і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну. Там склалі пратакол аб дробным хуліганстве.
Ад 27-га Волчак знаходзіўся ў турме на Акрэсьціна.
Да інцыдэнту праваабаронца быў на пошце, адпраўляў адтуль газэту «Народная воля» для праваабаронцы Івана Крука з Астраўца.
Алег Волчак — пасьля вяртаньня з Аўганістану працаваў у органах пракуратуры, сьледчы ў асабліва важных справах. У канцы 1990 гадоў кіраваў Цэнтрам прававой дапамогі насельніцтву, які страціў рэгістрацыю пасьля актыўнай абароны ахвяраў трагедыі на Нямізе ў 1999 годзе.
У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году Алег Волчак быў даверанай асобаю кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, асуджанага на 5 з паловаю гадоў пазбаўленьня волі. Пасьля актыўна дапамагаў асуджанаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу. Актыўны ўдзельнік шматлікіх кампаніяў за вызваленьне палітвязьняў, у тым ліку вязьняў Плошчы.
* * *
Заява
сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
Актывісты і прыхільнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) выказваюць крайнюю заклапочанасць у сувязі з затрыманнем сябра БСДП і праваабаронцы Алега Воўчака.
Ведаем Алега Воўчака як выхаванага чалавека, які заўсёды і пры любых абставінах паводзіў сябе ветліва, з павагай і ўвагай да пытанняў грамадзян і дзяржаўных служачых. Алег Воўчак мае вышэйшую юрыдычную адукацыю, дзейнасць яго па абароне правоў чалавека шырока вядома ў Беларусі і за мяжой. Мы лічым, што абвінавачванне «дробнае хуліганства», якое яму прад'яўлена, не адпавядае рэчаіснасці, а яго затрыманне палітычна матываванае.
Заклікаем адпаведныя дзяржаўныя органы неадкладна вызваліць сябра БСДП і праваабаронцу Алега Волчака, правесці дбайнае расследаванне па факце яго затрымання, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці.
Ірына Вештард, Ігар Маслоўскі, Мечыслаў Грыб, Ганна Канюс, Валянціна Болбат, Ігар Барысаў, Алег Шабетнік, Аляксей Сігаеў, Вольга-Аляксандра Тыгрыцкая і іншыя.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |