04:45 13.08.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АЛЕГ ВОЛЧАК: НЕ БЫЛО НІЯКІХ ПАДСТАВАЎ ТАК ЗАТРЫМЛІВАЦЬ БАШУРУ
“Затрыманне актывіста кампаніі “Гавары праўду” Міхася Башуры безумоўна палітычнае”, – лічыць праваабаронца Алег Волчак.
І магчыма зробленае з мэтай прапанаваць расказаць інфармацыю пра кампанію “Гавары праўду” і яе лідара Уладзіміра Някляева ўзамен на закрыццё крымінальнай справы, паводле якой Башуру вінавацяць у парушэнні 380-га артыкулу — «падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штапмаў, пячатак і бланкаў». Яго вінавацяць у падробцы даведкі для крэдыту.
- Не было аператыўнай следчай неабходнасці затрымліваць яго перад выходнымі днямі, так позна, у такіх дэтэктыўных умовах - нехта прыйшоў пагрукаў у дзверы, давайце пройдзем. Звычайна, калі хочуць чалавека арыштаваць, дык афіцыйна запрашаюць, паведамляюць, побяць гэта па-чалавечаму. Звычайна так затрымліваюць людзей якія хаваюцца, або плануюць здзейсніць шэраг іншых злачынстваў. А ў гэтым выпадку Башура нідзе не хаваўся. Таму гэтае затрыманне выклікае падазрэнні. На маю думку, тут можа быць такі разлік: ты нам здаеш інфармацыю і мы справу спыняем.
У панядзелак Міхасю Башуру прад’явяць абвінавачанне, у адваротным выпадку павінны адпусціць на волю. Згодна з беларускім заканадаўствам, калі віна актывіста ў падробцы дакументаў будзе даказана, яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.
Антон Разумоўскі,
Обсудить новость на Форуме
15 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |