10:15 20.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АЛЕГ ТРУСАЎ: УЖО 300 ГАДОЎ БЕЛАРУСКАЯ МОВА З’ЯЎЛЯЕЦЦА АБ’ЕКТАМ ЗНЕШНЯЙ ПАЛІТЫКІ
Днямі СМІ быў абнародаваны цыркуляр, у якім дзржаўныя чыноўнікі Брэсцкага аблвыканкама рэкамендавалі “прыняць канкрэтныя меры па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусіфікацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці». Сітуацыю ў інтэрв’ю www.Euramost.org каментуе старшыня Таварыства беларускай мовы Алег ТРУСАЎ.
У дакуменце пазначаецца, што неабходна забяспечваць аптымізацыю расходаў мясцовых бюджэтаў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцей, пастаноўку спектаклей, фільмаў, канцэртных праграмаў, правядзенне культурна-забаўляльных мерапрыемстваў;
Прыняць канкрэтныя меры па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусіфікацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці.
Пра інтэнсіўную русіфікацыю сведчаць вынікі двух перапісаў насельніцтва, якія праходзілі за часамі незалежнасці. Калі ў 1999 па-беларуску дома размаўляла 36,7% жыхароў краіны, то ў 2009 толькі 23,4%. Няма другой краіны ў Еўропе, дзе б так імкліва змяняўся моўны баланс, адзначае nn.by.
- У нашым грамадстве зараз зверху і да нізу ідзе змаганне двух плыняў, - кажа Алег Трусаў. – За спіной адной плыні стаіць Пуцін, які зараз несумненна праводзіць у жыццё сваю мару аб інкарпарацыі Беларусі. І, натуральна, гэтыя людзі робяць усё, каб не было нічога беларускага. Тады, як кажуць, наперад шасці губерніямі. А ёсць і такія чыноўнікі, якія разумеюць, што культура – гэта аснова нацыі. Вось паміж плынямі і ідуць спрэчкі і дэбаты. Так было, ёсць і будзе, пачынаючы з 17 стагоддзя. Успомніце прамову Мялешкі ў нашым Сойме. Так што нічога новага няма, ужо 300 гадоў наша мова з’яўляецца аб’ектам знешняй палітыкі.
- І хто з гэтых плыняў сёння перамагае? Першыя?
- Я б сказаў, што пакуль баявая нічыя. Каб другая плынь прайгравала, то былі б іншыя цыркуляры. Нягледзячы на засілле русіфікатараў, прыхільнікі беларушчыны таксама маюць свае перамогі. І вось яшчэ які нюанс. Зараз у краіне да ўлады прыходзяць маладое пакаленне – дзеці і студэнты Адраджэння. Многія цудоўна ведаюць мову, сімвалы… І вось гэтая хваля, якая ідзе знізу, вельмі непакоіць тых, хто хоча прадаць Беларусь Расіі.
- Такія цыркуляры – адзінкавыя выпадкі ці дзяржаўная стратэгія?
- Я думаю, што такія дакументы разаслалі па ўсёй краіне.
- Якую небяспеку нясуць гэтыя цыркуляры?
- Яны паказваюць нам, што не трэба спаць у шапку, а неабходна ўсім разам змагацца за мову. Кожнае рускае слова ў нашай сітуацыі – гэта прыбліжэнне да інкарпарацыі.
- Такая пагроза, на ваш погляд, на самай справе існуе ці гэта проста гучныя словы?
- Яна заўсёды будзе існаваць, пакуль ёсць засілле рускай мовы. Гэта сусветная тэндэнцыі, тут нічога няма ўнікальнага, калі ведаць гісторыю. І на гэтыя заклікі мы павінны адказаць нармальнай беларускай працай. Мы не супраць рускай мовы, кітайскай, але найперш трэба ведаць родную. Калі перастанем на ёй гаварыць, а галоўнае – думаць на ёй, то тады нам будзе канец.
Аляксандр САМУСЕВІЧ .
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |