22:15 16.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АЛЕГ ТРУСАЎ: ГАЗЕТУ "РАНІЦА" ТРЭБА ЎРАТАВАЦЬ
Сакратарыят Таварыства беларускай мовы на чале з Алегам Трусавым прыняў заяву пад назвай "Захаваем беларускую “Раніцу”. Па загадзе чыноўнікаў спыніла сваё існаванне адзіная беларускамоўная дзіцячая газета “Раніца”.
Гэта выданне на працягу 82 гадоў несла беларускае слова ў беларускую школу, выхоўвала патрыятызм і любоў да беларускай мовы і культуры ў нашых дзетак. Не іначай як здзекам выглядае абяцанне чыноўнікаў зрабіць з “Раніцы” маленькі штомесячны дадатак да рускамоўнай газеты, чытаем у заяве. У сувязі з гэтым сябры ТБМ заклікаюць грамадзян Беларусі неадкладна звяртацца да беларускага ўрада з патрабаваннем аднавіць выхад газеты “Раніца”, адзначае старшыня ТБМ Алег Трусаў.
- Вось уявіце сабе, каб беларусы Беласточчыны закрылі «Ніву» і ваша радыё. Адразу беларускамоўны бок стаў бы горшым. Ва ўсіх пытаннях. Гэта тое ж самае. Не важна – дзяржаўная, недзяржаўная. Важна – беларускамоўная. Тым больш, што «Раніца» існуе 82 гады. Калі яна была «Піянерам Беларусі», яна выхавала тысячы беларускіх патрыётаў. Я сам там колькі разоў друкаваўся. Была даволі лаяльнай, у параўнанні са «Звяздой» і іншымі газетамі. Наклад даходзіў да 200 тысяч экземпляраў. «Піянер Беларусі» выхаваў і Гілевіча, і Бураўкіна, і Караткевіча, і ўсіх астатніх нашых пасляваенных пісьменнікаў.
Алег Трусаў прапануе ўсім слухачам Радыё Рацыя зацікаўленым, каб адзінае беларускамоўнае выданне для дзяцей не знікла назаўсёды, пісаць беларускім уладам з просьбай не закрываць газету. Таксама па словах старшыні ТБМ, трэба будзе змагацца і за часопіс "Бярозка", які ў Беларусі можа знікнуць у наступным годзе.
Анатон Разумоўскі, Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |