21:01 05.01.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АЛЕГ ГУЛАК: ГЭТА ЗНАК ЕЎРОПЕ, КАБ НЕ МЕЛА ІЛЮЗІЙ
У офісе БХК і на кватэры старшыні арганізацыі сёння быў праведзены ператрус.
5 студзеня ў сераду ў офіс арганізацыі прыйшлі 4 супрацоўнікі КДБ і прад’явілі пастанову на ператрус, падпісаную пракурорам Мінска Мікалаем Куліком. У пастанове было пазначана, што следства мае звесткі пра магчымую наяўнасць у арганізацыі матэрыялаў, звязаных з масавымі беспарадкамі ў Мінску 19 снежня. Ператрус на афісе БХК скончыўся ў 12.20. Супрацоўнікі КДБ апісалі камп’ютары і звезлі іх з сабой. Пасля сканчэння ператрусу на офісе арганізацыі кадэбэшнікі паехалі на кватэру Алега Гулака.
«У мяне супрацоўнікі спецслужбаў нічога не апісалі і з кватэры не вынеслі», – паведаміў «Нашай Ніве»Алег Гулак. Па яго словах, візіцёры сышлі ад яго а палове на трэцюю.
Праваабаронца пракаментаваў дзеянні спецслужбаў у дачыненні да праваабарончых арганізацый, рэдакцый незалежных СМІ і ўдзельнікаў падзей 19 снежня. «Я не бачу сэнсу ў тым, каб на нас, праваабаронцаў, маглі павесіць удзел у масавых акцыях. Але гэтыя дзеянні, натуральна, адрасаваныя і нам. Каб паўплываць на нашу працу, дэстабілізаваць яе». Алег Гулак лічыць, што ў шырокім сэнсе вал рэпрэсій супраць прадстаўнікоў незалежнага грамадства з’яўляецца сігналам Еўропе, каб тая не мела ілюзій наконт магчымасцяў дамаўляцца з афіцыйным Мінскам.Сямён Печанко
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |