22:15 28.08.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АКТЫВІСТЫ АГП З МАГІЛЁЎШЧЫНЫ СУПРАЦЬ “ПРАЙМЭРЫЗ”
Магілёўская абласная арганізацыя АГП заявіла, што ня будзе ўдзельнічаць у працэдуры выбараў адзінага кандыдата на прэзыдэнта, якую прапаноўвае экспэртная група кааліцыі АДС.
Згодна з працэдурай, належыць правесьці праймэрыз — папярэдняе галасаваньне выбарцаў за прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва ад апазыцыйных партыяў. Магілёўскія палітыкі лічаць, што ажыцьцявіць працэдуру немагчыма.
Рашэньне пра няўдзел у “праймэрыз” было прынятае на паседжаньні рады партыйнай арганізацыі. У ім партыйцы заявілі, што “праймэрыз” праводзяць толькі ў краінах з устойлівымі дэмакратычнымі інстытутамі, бо для гэтага неабходная паўнавартасная выбарчая кампанія. Гаворыць кіраўнік арганізацыі :
“Наша задача — прапанаваць насельніцтву кандыдатуру. Ва ўмовах дыктатуры менавіта гэты спосаб можа прайсьці. А яны прапануюць, каб насельніцтва само выбрала таго, за каго яно прагаласуе ці не. Мы жывём не ў свабоднай дэмакратычнай краіне, ня ўдасца такі фокус — у насельніцтва запытацца. Які дурань пойдзе ў офіс палітычнай партыі з пашпартам і там зарэгіструецца?”
“Праймэрыз” партыйцы прапануюць замяніць шырокай агітацыйнай кампаніяй пра прэтэндэнтаў ад апазыцыі на прэзыдэнцтва.
У кіраўніцтве АГП рашэньне сваіх калегаў з Магілёўшчыны называюць заўчасным, бо працэдура яшчэ не зацьверджаная. Старшыня партыі зазначае, што Шанцаў настойвае на прызначэньні адзінага кандыдата ад апазыцыі, аднак гэтая прапанова не знаходзіць падтрымкі ў сяброў партыйнай палітрады.
“Любая партыя абапіраецца на дэмакратычныя працэдуры. І лепш за ўсё, каб вось гэтыя думкі былі на этапе дыскусіі. Але калі рашэньне прымаецца, то яно абавязковае. Рэгіянальная арганізацыя з Магілёўшчыны будзе прымаць удзел у рэалізацыі той працэдуры, якая будзе зацьверджаная і якая будзе рэалізаваная на практыцы”.
Рашэньне абласной арганізацыі партыі АГП пра няўдзел у “праймэрыз” калегі зь іншых партыйных арганізацыяў пакуль камэнтуюць стрымана. Гаворыць рэгіянальны лідэр партыі БНФ :
“Чакаецца шэраг мерапрыемстваў у рамках партыі. Заўтра сойм, праз тыдзень адбудзецца зьезд. Многія пытаньні альбо ўзьнікнуць, альбо зьнікнуць. Мы абавязкова яшчэ будзем зьбіраць абласную раду для прыняцьця канкрэтнага рашэньня па гэтым пытаньні. Будзем зьбіраць і абласную канфэрэнцыю”.
Намесьнік старшыні незарэгістраванай Партыі свабоды й прагрэсу прызнае, што “праймэрыз” правесьці будзе цяжка:
“Ня трэба забываць, што акрамя прэзыдэнцкіх выбараў у нас будуць яшчэ й мясцовыя. Мы павінны правесьці шырокую мабілізацыйную кампанію сярод сваіх прыхільнікаў. А потым садзіцца і абмяркоўваць — у каго што ёсьць і што ён можа прапанаваць”.
Мяркуецца, што ў “праймэрыз” АДС возьмуць удзел каля ста тысяч выбарцаў. Калі ніводзін з апазыцыйных прэтэндэнтаў на прэзыдэнта не набярэ больш за 50% галасоў, то вылучэньне адбудзецца на кангрэсе дэмакратычных сіл. Чакаецца , што “праймэрыз” пройдуць у красавіку 2010 году, а пры канцы траўня, калі трэба, адбудзецца Кангрэс.
Андрэй Белагубаў 28.08.2009 15:24
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |