15:30 12.04.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

АХОВА Ў ШКОЛЕ НЕ ГАРАНТУЕ БЯСПЕКУ Заява Прэзідыума БСДП

Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Увядзенне мілітарызаванай аховы і яшчэ адной бюракратычнай пасады – намесніка дырэктара па бяспецы – патрабуе дадатковых выдаткаў з дзяржаўнага бюджэта. Гэта ніякім чынам не паслужыць паляпшэнню якасці адукацыі і выхаванню школьнікаў, а таксама не гарантуе бяспеку вучняў і педагогаў.

БСДП перакананая, што маральна-псіхалагічную сітуацыю ў навучальных установах можна палепшыць праз дыялог педагогаў і бацькоў, праз навучанне апошніх асновам педагогікі, праз павышэнне ролі бацькоўскіх камітэтаў, праз супрацу педагогаў і вучняў, праз арганізацыю незарэгуляванага вучнёўскага самакіравання. Не выхаванне верных слугаў улады, а дэпалітызацыя выхаваўчага працэсу, выхаванне павагі да годнасці і гонару чалавека, цярпімасці да тых, хто думае інакш, – вось што павінна легчы ў аснову выхаваўчай работы ў навучальных установах.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме