20:30 27.05.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

АДС ПАЧАЛІ ПРЭЗЫДЭНЦКУЮ ГОНКУ

Сёньня кіраўнікі прэзыдыюму палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі правялі на сядзібе БНФ брыфінг для журналістаў. Падставай для яго сталі два рашэньні, якія яны прынялі сёньня ж. Першае — аб пачатку працэдуры абраньня адзінага кандыдата ад дэмсілаў на прэзыдэнцкія выбары. І другое — аб правядзеньні ўвосень Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Працэдура абраньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты павінна быць зацьверджаная да 1 верасьня. З такой ініцыятывай прэзыдыюм палітрады зьвярнуўся да ўсіх апазыцыйных суб'ектаў. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі кажа:

“Абраць аднаго кандыдата ў прэзыдэнты і прапанаваць працэдуру абраньня аднаго кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў — гэта не адно і тое ж. Але першага без другога не існуе. Напачатку трэба, каб усе дамовіліся і прызналі, што патрэбна адна агульная працэдура. І ў нас ёсьць досьвед — калі было пагадненьне, яно выконвалася.

Па-другое, пэрспэктыва выхаду на адзінага кандыдата залежыць ад пасьпяховасьці рэалізацыі праектаў “кіраваная дэмакратыя” і “кіраваная апазыцыя”. Калі гэты праект будзе пасьпяхова рэалізоўвацца, то выхад на адзінага кандыдата малаверагодны. І я гэта кажу дыпляматычна. Ён будзе немажлівы ў прынцыпе”.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ кажа, што насьпеў час перайсьці ад “абсмоктваньня таго, што сказаў той ці іншы эўрапейскі чыноўнік пра Беларусь, да абмеркаваньня таго, што насамрэч адбываецца ў краіне”. Спадар Івашкевіч кажа, што сёньня ніхто (уключна з Партыяй камуністаў Беларускай і рухам “За свабоду”) ня выступіў супраць таго, што на прэзыдэнцкіх выбарах павінен быць адзіны кандыдат:

“Гэта азначае, што над усімі развагамі аналітыкаў пра тое, што будуць дзесяць кандыдатаў, што яны пойдуць пяцьцю ці дзьвюма калёнамі, ставіцца кропка. Будзе адзін кандыдат.

І другое. Мы вырашылі абмеркаваць праект мэханізму вылучэньня адзінага кандыдата. І ў мяне просьба да аналітыкаў і журналістаў — паглядзець і даць свой камэнтар ня толькі з улікам мінусаў, якія яны знойдуць, але і з прапановамі. Мэханізм прадугледжвае, каб кандыдатам у прэтэндэнты ад АДС на пасаду прэзыдэнта мог стаць любы грамадзянін Беларусі, каб у вызначэньні яго мог удзельнічаць любы грамадзянін Беларусі. І каб той адзіны мог прадэманстраваць рэальную падтрымку жывых людзей”.

Сёньня ж Аб’яднаныя дэмсілы вызначылі двух журналістаў, якія “найбольш аб’ектыўна пісалі пра дзейнасьць АДС”. Гэта (газэта “Новы час”) і (БелаПАН).

Іх узнагародзілі вінчэстэрамі для кампутараў. Гэта тое, што, паводле прадстаўнікоў АДС, “найбольш патрэбна журналістам”.

27.05.2009 17:52

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме