18:02 05.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

АДБЫЛАСЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ГРОДЗЕНСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП

3 красавіка 2011 года ў Гродне адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП. З 10 вылучаных дэлегатаў у мерапрыемстве з правам голасу ўзялі удзел 8 дэлегатаў, а таксама 4 прадстаўнікі БСДП з розных раёнаў Гродзенскай вобласці.

У парадку дня канферэнцыі былі два блокі пытанняў. Пасля справаздачных дакладаў таемным галасаваннем было абрана новае кіраўніцтва абласной арганізацыі БСДП (старшыня, намеснікі, сябры абкаму, рэвізор). Пасада старшыні засталася за Ірынай Вештард.

Другі блок парадку дня прадугледжваў захады па падрыхтоўцы да З’езду БСДП. У сувязі з гэтым згодна з квотай, вызначанай Цэнтральным Камітэтам партыі, былі абраныя дэлегаты на З’езд, які павінен адбыцца 15 мая 2011 года. Дэлегаты канферэнцыі вылучылі таксама прадстаўнікоў вобласці ў склад Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП.

Удзельнікі канферэнцыі прынялі таксама Заяву (тэкст дадаецца).

                                                                          ЗАЯВА

                 справаздачна-выбарчай канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП

У адпаведнасці са Статутам БСДП, Законам Рэпублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” і рашэннямі калегіяльных органаў БСДП 03. 04. 2011 года дэлегаты ад Ленінскай раённай арганізацыі г. Гродна БСДП, ад Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Гродна БСДП, ад Лідскай гарадской арганізацыі БСДП справаздачна-выбарчай канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) правялі справаздачна-выбарчую канферэнцыю Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП і вылучылі дэлегатаў на ХІІІ З’езд БСДП.

Інфармуем органы дзяржаўнай улады, беларускую і міжнародную грамадскасць, што падтрымліваем рашэнне Цэнтральнага Камітэта БСДП аб правядзенні ХІІІ з’езду партыі 15 мая 2011 года.

Ніякай іншай інфармацыі, якая б адпавядала нормам Статута БСДП, аб правядзенні З’езду мы не атрымоўвалі.

Заклікаем усіх сябраў БСДП і калегіяальныя органы розных узроўняў кіравацца выключна Статутам БСДП, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме