11:30 19.07.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

АДБЫЎСЯ "круглы стол” жанчын сацыял-дэмакратак БСДП (Грамады) і аргкамітэта па стварэнню партыі “Народная грамада”

Нядаўна адбыўся “круглы стол” жанчын сацыял-дэмакратак БСДП (Грамады)  і аргкамітэта па стварэнню партыі “Народная Грамада”: ”Сацыял-дэмакратыя Беларусі:крыху гісторыі, сучаснае становішча, перспектывы дзейнасці жаночых арганізацый, групаў і ініцыятываў”. У кантэксце заяўленай тэматыкі,   удзельніцы “круглага стала” выказалі свой погляд і  свае адносіны да сёняшняй сітуацыі ў развіцці сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, сітуацыі ў партыях, тых жаночых арганізацыях краіны, якія прытрымліваюцца ў сваёй дзейнасці  сацыяльных і сацыял-дэмакратычных каштоўнасцей.

Актыўна ішло абмеркаванне  сумесных крокаў да паляпшэння сітуацыі ў партыі і ролі жанчын ў гэтым працэсе. Прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі расказалі шмат цікавага аб дзейнасці жанчын-сацыял-дэмакратак ў розных накірунках грамадскага жыцця. Асабліва востра абмяркоўвалася тэма выбараў, удзелу ў іх палітычных партый і фарміраванні пазітыўнага іміджа кандыдатаў, выбарчага  заканадаўства краіны.  Канешне, не абыйшлі ўвагай удзельніцы “круглага стала”  спробу жаночай часткі БСДП зарэгістраваць, на нядаўнім з’ездзе, жаночае крыло партыі і  вызначылі шэраг прычын няўдалай спробы такога кроку.

Абмяркоўваючы сумесныя крокі да паляпшэння сітуацыі ў партыі, удзельніцы “круглага стала” спыніліся на формах партнёрства, што магло быць зроблена разам: партнёрства праграмнае, праектнае, вертыкальнае і гарызантальнае. Прыводзіліся канкрэтныя прыклады такой супольнай працы. Прыкладам стала Віцебшчына, дзе жанчыны некалі адной партыі, падзеленай на часткі амбіцыямі яе лідэраў, знайшлі тыя “балявыя кропкі”, дзе можна  знаходзіць паразуменне.Праведзена некалькі імпрэзаў аб выбітных жанчынах Беларусі, якія прытрымліваліся сацыял-дэмакратычных поглядаў, сёняшніх сучасніцах, а таксама тых старонках гісторыі краіны, якой няма  ў падручніках. Агульным стаў і праект па прафілактыцы рака малочнай залозы і шэраг іншых ініцыятываў, якія даюць падставы для далейшай працы. Зараз ідзе падрыхтоўка да агульнаабласной жаночай канферэнцыі, удзел у якой падцвердзілі грамадскія жаночыя арганізацыі і ініцыятывы Віцебшчыны.

Удзел у “круглым стале” прынялі: старшыня БСДП Ірына Вештрад, кіраўнік грамадскага аб’яднання “Беларуская жаночая Ліга” Ніна Стужынская, яна ж і аўтар ідэі гэтай сустрэчы, Валянціна Болбат, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БСДП, Вячаслаў Болбат, старшыня Цэнтральнай рэвізійнай камісіі БСДП, лідэр маладзечанскіх сацыял-дэмакратаў Нэлі Шлойда, віцебскіх-Алена Фаміна, а таксама прадстаўнікі Мінскай, Берасцейскай, Гомельскай, Магілеўскай абласцей.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме