19:30 06.02.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КАМПАНІІ БСДП У 2016 г.
АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КАМПАНІІ БСДП У 2016 г.
У Прэзідыуме БСДП
Як вядома, у сваіх планах працы палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні вызначаюць галоўную задачу (тэму) года, або нацыянальную кампанію.
Пытанне аб нацыянальнай кампаніі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) ў 2016 годзе разглядалася на пасяджэнні Прэзідыума партыі, якое адбылося 31 студзеня.
Удзельнікі пасяджэння адзначылі, што ўлада, якая сваімі рукамі стварыла перманентны эканамічны крызіс, спрабуе вырашыць гаспадарчыя праблемы коштам грамадзян. Павышаецца плата за камунальныя паслугі, праезд у грамадскім транспарце, уводзяцца новыя падаткі і г. д. Таму сябры Прэзідыума БСДП вырашылі, што ў 2016 г. партыя павінна весці нацыянальную кампанію за захаванне сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян.
Гэтае рашэнне будзе прадстаўлена на зацвярджэнне Цэнтральнага Камітэта партыі, пасяджэнне якога адбудзецца 6 сакавіка.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме