17:01 12.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
А. СІДАРЭВІЧ: ПАСЛЯ ВЫБАРАЎ ЖЫЦЦЁ НЕ СКОНЧЫЦЦА
На ідэі аб’яднання дэмакратычных сілаў не варта ставіць крыж. Такое меркаванне выказаў новы лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч у інтэрв’ю Радыё Рацыя.
Палітык лічыць, што неабходнасць да аб’яднання паўстане пасля прэзідэнцкіх выбараў.
- Гэта зараз не здолелі дамовіцца пра адзінага кандыдата, але скончыцца выбарчая кампанія і самае цікавае будзе пасля выбарчай кампаніі. Пасля выбарчай кампаніі само жыццё вымагае нейкай каардынацыі дзеяння, згуртавання, хаця б у такім фармаце - як каардынацыя, нарады, узгадненне і г.д.
Анатоль Сідарэвіч нагадаў, што менавіта яго партыя была адным з ініцыятараў стварэння АДС (аб’яднаных дэмакратычных сілаў), а сам ён стаў адным з аўтараў палажэння аб каардынацыйнай радзе дэмакратычных сілаў. Цалкам інтэрв’ю з лідэрам сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) слухайце ў далучаным гукавым файле.
Обсудить новость на Форуме
15 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |