18:47 01.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
А.СІДАРЭВІЧ ПАКІДАЕ ШЭРАГІ ПАРТЫІ І НЕ ТРЫМАЕ КРЫЎДЫ
Былы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Анатоль Сідарэвіч не трымае крыўды на сваіх аднапартыйцаў. Пра гэта ён заявіў Радыё Рацыя пасля таго, як распаўсюдзіў у інтэрнэце сваю заяву аб сыходзе з партыі.
З заявай аб сыходзе Анатоль Сідарэвіч выступіў напярэдадні пасяджэння Цэнтральнага камітэта сваёй партыі. У лісце ён паведаміў, што захоўвае вернасць каштоўнасцям і прынцыпам дэмакратычнага сацыялізму і застаецца чалавекам левых перакананняў, але з партыі выходзіць і з гэтай нагоды папрасіў да яго па каментары не звяртацца:
- Я вяду свой дзённік, у якім усё напісана, пасля смерці маёй пачытаеце.
РР: А да чаго такая сакрэтнасць?
- Пайшоў чалавек у прыватнае жыццё і пайшоў, і добра.
РР: Магчыма вы проста расчараваліся ў палітыцы…
- Ніякіх адказаў не будзе, ні на якае пытанне. Я магу проста сказаць, што ў гэтай партыі я не ведаю ніводнага чалавека, які б прачытаў мінімум літаратуры па дэмакратычнаму сацыялізму. Ніякай крыўды няма ні на кога. Падтрымліваю нармальныя адносіны з усімі. Самі разумееце за выключэннем каго.
Аднапартыйцы заяву Сідарэвіча ўспрынялі са здзіўленнем – кажа намеснік кіраўніка партыі генерал Валеры Фралоў:
- Я з ім размаўляў, ён нічога не казаў. На ім вельмі шмат трымалася ў партыі. Мы напісалі паперу, якую падпісалі амаль усе сябры Прэзідыума з просьбай да яго патлумачыць, сустрэцца, пагаварыць. Ён вельмі каштоўны чалавек для партыі. Ён вельмі эмацыйны чалавек, усё блізка да сэрца ўспрымае. А гэтая сітуацыя, можа быць і яго асабістыя адносіны з Ляўковічам заўсёды былі некалькі напружаныя.
Зыход свайго намесніка каментуе кіраўнік партыі Анатоль Ляўковіч:
- Адносіны асабістыя яны ёсць розныя паміж людзьмі. Я лічу, што не ў гэтым матыў. У яго складаныя адносіны з усімі людзьмі. Ён мяне не тое, што крытыкаваў, ён мяне бічаваў. Анатоль Міхайлавіч ужо не першы раз выходзіць з партыі. Апошні раз ён выходзіў, калі мы спрабавалі стварыць аб’яднаную сацыял-дэмакратычную партыю.
Анатоль Сідарэвіч быў адным з тых, хто адраджаў сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі на пачатку 90-х. У 60-х гадах ён быў рэпрэсаваны за крытыку камуністычнай ідэалогіі, увесь час актыўна займаецца даследчыцкай працай, у прыватнасці датычнай дзейнасці Антона Луцкевіча.
Пытанне аб сыходзе намесніка партыі будзе разглядацца на з’ездзе БСДП , які пройдзе 10-га кастрычніка.
Сяргей Будкін,
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |