10:00 15.12.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

А. АБРАМОВІЧ АШТРАФАВАНЫ НА 50 БАЗВЫХ ВЕЛІЧЫНЬ

У судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска адбыўся 14 снежня разгляд адміністрацыйнай справы, якая была заведзена паводле часткі 3 артыкула 23.34 КоАП РБ на старшыню Мінскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Алеся Абрамовіча. Справу на гэтага жыхара горада Барысава ўлады завялі за ўдзел у акцыі «Вярнуць уладу народу!», якая прайшла на мінскай Плошчы Свабоды 24 лістапада бягучага года і была прымеркаваная да дваццатай гадавіны дзяржаўнага пераварота на Беларусі. Падчас гэтай акцыі лідэр сацыял-дэмакратаў Міншчыны з Грамады агучыў папярэджанне сённяшняму дзеючаму прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб непазбежным пакаранні будучымі беларускімі ўладамі арганізатараў дзяржаўнага пераварота ў лістападзе 1996 года. Выступ грамадоўца з такім папярэджаннем гучыць з 23-й па 26-ю хвіліны відэазапісу па спасылцы .

Суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня аштафавала сябра Прэзідуюма партыі БСДП (Грамада) Алеся Абрамовіча за удзел у несанкцыяваным уладамі мітынгу 24 лістапада штафам у памеры 50 (пяцьдзясат) базавых вялічынь альбо дзесяць з паловай мільёнаў недэнамінаваных рублёў. Агульная сума судовых спагнанняў на гэтага дзеяча толькі ў 2016 годзе за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту перавысіла сто мільёнаў недэнамінаваных рублёў.

Вікторыя Шабуня пакарала таксама 14 снежня штрафам у памеры 50 базавых вялічынь і двух другіх палітычных актывістаў Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага за іх удзел у мітынгу 24 лістапада.

Прэс-рэліз Мінскай абласной арганізацыі БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме