14:16 16.10.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
9 партыяў і рухаў падпісалі заяву пра сумленныя выбары. Пра кааліцыю гаворкі няма
Прадстаўнікі дзевяці палітычных партыяў і рухаў падпісалі супольную заяву, якая ўключае ў сябе прапановы па зьмене выбарчага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі. Яе мэта — вярнуць людзям права выбару, а ў Беларусь — свабодныя і сумленныя выбары.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавёў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Анатоль Лябедзька«Гэта палітычныя структуры, якія заяўляюць сваю пазыцыю па выбарчай кампаніі і па тым, што трэба зрабіць, каб вярнуць у краіну сумленныя выбары. Гэта аб’яднаньне па адным канкрэтным пытаньні, якое тычыцца выбарчага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі. Як яго памяняць такім чынам, каб у нас у 2016 годзе адбыліся выбары, а ня гэты выбарчы лахатрон. І мяне зьдзіўляе палітычная партыя, якую гэта не хвалюе, калі гэта, канечне, не Гайдукевіч, Улаховіч і астатнія.
Таму мы вырашылі, што мы робім асноўны націск на некалькі пунктаў, якія для нас надзвычай важныя. Яны зьвязаныя з фармаваньнем камісіяў, падлікам галасоў і датэрміновым галасаваньнем. Вось на чым мы робім факусіроўку, Гэта зварот да ўлады, міжнароднай супольнасьці і выбаршчыкаў», — распавёў Анатоль Лябедзька.
Ён зьняпраўдзіў паведамленьні ў сеціве пра тое, што ствараецца новая кааліцыя. Да прыкладу, Аляксандар Фядута , што ствараецца «новая пустышка».
«Калі чытаць Фядуту, то гэта будзе толькі пучыць мозг. Гэта, канечне ж, ніякая не кааліцыя. Гэта проста фіксацыя нашай пазыцыі па пытаньні выбарчых кампаніяў у Беларусі. І што трэба зрабіць, даць шанец зрабіць, каб у нас у наступным годзе была парлямэнцкая кампанія. Мы крыху сьпяшаемся, бо паводле заканадаўства за 6 месяцаў можна памяняць заканадаўства. Ну, і мы гатовыя ісьці на стварэньне супольнай працоўнай групы з уладамі, калі яны на гэта гатовыя. І такім чынам каб за 6 месяцаў да пачатку кампаніі зьмяніць заканадаўства. Таму мы сьпяшаемся і пачалі гэтую працу. 9 структураў адгукнуліся. Але гэта ніякая не кааліцыя, гэта не раздача партфэляў. Я думаю, тут ёсьць каму цяпер ствараць новыя кааліцыі. Хутчэй за ўсё, Фядута задумаўся, каб ствараць нейкую новую кааліцыю, а тут бабах...», — патлумачыў Лябедзька.
Пад супольнай заявай ужо ёсьць подпісы АГП, БХД, руху Някляева, аргкамітэтаў жаночай партыі «Надзея» і Партыі працоўных, Партыі «зялёных», БСДП (Народная грамада), БСДП (Грамада).
«Чакаем канчатковага рашэньня ад руху Мілінкевіча і „Справядлівага сьвету“. Гэта супольная заява, адкрытая для падпісаньня», — дадаў Анатоль Лябедзька.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме