20:00 02.10.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
50 тысяч подпісаў за «Народны рэфэрэндум» перадалі ў Палату прадстаўнікоў (фота)
Актывісты «Народнага рэфэрэндуму», ініцыяванага рухам «За свабоду», кампаніяй «Гавары праўду», Партыяй БНФ і падтрыманага БСДП (Грамада) і аргкамітэтам па стварэньні Партыі свабоды і прагрэсу, перадалі ў Палату прадстаўнікоў 50 тысяч беларусаў у падтрымку рэфэрэндуму.
На рэфэрэндум прапануецца вынесьці пытаньні, якія тычацца адукацыі, аховы здароўя, рэальнага забесьпячэньня замацаванага ў Канстытуцыі імкненьня Рэспублікі Беларусь да нэўтралітэту, сапраўды дзейснага і дэмакратычнага мясцовага самакіраваньня, эканамічнай інтэграцыі з Эўразьвязам і мэханізму прыватызацыі. Усьлед за подпісамі кожнаму дэпутату будзе накіраваны зварот з заклікам скарыстаць законныя паўнамоцтвы дэпутата Палаты прадстаўнікоў, каб голас грамадзянаў, якія падтрымалі ініцыятыву правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму, быў пачуты заканадаўчым органам улады. Ініцыятары рэфэрэндуму заплянавалі таксама асабістыя сустрэчы.
Скрыні з подпісамі грамадзянаў у падтрымку «Народнага рэфэрэндуму» ў Палату прадстаўнікоў асабіста перадалі лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў, партыі БНФ — Аляксей Янукевіч і адзін зь лідэраў руху «За Свабоду» — Юрась Губарэвіч. Лісты былі перададзеныя ў аддзел па працы са зваротамі грамадзян.
У межах «Народнага рэфэрэндуму» зьбіраюцца подпісы за ініцыяваньне рэфэрэндуму па такіх пытаньнях:
1. Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?
2. Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканкамаў гарадоў, раёнаў, абласьцей павінны абірацца прамым галасаваньнем грамадзян?
3. Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэньне бязьвізавай прасторы з Эўрапейскім Зьвязам?
4. Ці згодныя вы, што дзеля забесьпячэньня нэўтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена разьмяшчэньне замежных вайсковых аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не павінны несьці службу за мяжой?
5. Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба ня можа займаць пасаду прэзыдэнта больш за два тэрміны?
6. Ці згодныя вы, што грошы, атрыманыя ад заплянаванай урадам прыватызацыі, у першую чаргу павінны пайсьці на кампэнсацыю ўкладаў, страчаных падчас дэвальвацыі-2011, і стварэньне працоўных месцаў?
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме