00:00 07.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
4 верасня 2011 года адбылося пасяджэнне актыву Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
4 верасня 2011 года адбылося пасяджэнне актыву Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) пад старшынствам Ірыны Вештард.
Галоўнай тэмай абмеркавання стала рашэнне Міністэрства юстыцыі аб непрызнанні вынікаў З’езду БСДП ад 5 чэрвеня 2011 года. Усе сябрыаднагалоснавыказалісяза падачускаргі ўВярхоўны Судна рашэннеМіністэрстваюстыцыі.Акрамятаго, абмеркаваны і прынятыпланкампаніі «Салідарнасць з БСДП». Рэкамендаванаабласным,гарадскім іраённымарганізацыямпрыняцьадпаведныяпублічныязаявы пафактахсістэматычнагаўмяшанняМінюставаўнутрыпартыйнуюдзейнасць.Копіізаяваўбудуцьнакіроўваццаў Міністэрстваюстыцыі.
БСДП таксама мае намер звярнуцца за падтрымкай і салідарнымі дзеяннямі да дэмакратычных партый Беларусі, а таксама да сваіх партнёраў па Сацыялістычным Інтэрнацыянале і Партыі еўрапейскіх сацыялістаў.
Акрамя таго, на пасяджэнні актыву БСДП адобрана Стратэгія БСДП на 2011-2014 гады, а таксама падтрымана ідэя правядзення Народнага сходу.
Абмеркавана і прапанова круглага стала. Дэмакратычныя партыі здольныя дамовіцца паміж сабой. У іх ёсьць што прапанаваць уладзе. Узгадаем, што на Кангрэсе дэмакратычных сілаў у 2007 годзе была прынятая Малая Канстытуцыя, былі выпрацаваны прапановы аб эканамічных рэформах. Калі будуць вызвалены і рэабілітаваны палітычныя зняволеныя, спыняцца палітычныя рэпрэсіі, то сябры актыву БСДП станоўча ўспрымуць тэму круглага стала, дыялогу з уладай.
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |