12:01 28.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
27 апреля брестские активисты провели шуточную акцию «Назад в девяностые». Они раздавали шутейные купоны номиналом в один «Долла
27 апреля брестские активисты молодежной организации Объединенной гражданской партии «Молодые демократы», члены Белоруcской социал-демократической партии (Грамада), а также члены избирательного штаба Владимира Некляева провели шуточную акцию «Назад в девяностые». Активисты раздавали шутейные купоны номиналом в один «Доллар Американский» «Главного управления торговли Исполкома Ленсовета». Целью акции было в юмористической форме напомнить жителям Бреста о проблемах на валютном рынке страны и перенестись в 90-е годы прошлого века. Талоны распространялись у обменных пунктов города, а так же на главной пешеходной улице Бреста.
Активист БСДП Алексей Ковтун прокомментировал итоги акции:
- Мы хотели обратить внимание жителей города на социально-экономические проблемы в нашем государстве. И попытались сделать это в ненавязчивой легкой форме. Сегодняшнюю ситуацию с дефицитом валюты мы обыграли в реалиях двадцатилетней давности, когда в стране были введены купоны на некоторые наименования товаров.
* * *
У БРЭСЦЕ АКТЫВІСТЫ РАЗДАВАЛІ КУПОНЫ НА ДОЛАРЫ
У жартоўнай форме актывісты кампаніі «Гавары праўду», брэсцкай гарадской арганізацыі моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі і моладзь брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычный партыі (Грамады) «павіншавалі» жыхароў горада над Бугам з адсутнасцю валюты ў абменных пунктах горада і агулам у краіне.
Купоны на амерыканскія долары актывісты даравалі мінакам па вуліцы Савецкай ды людзям, што стаялі ў чэргах за валютаю.
Анастасія Галіеўская, сябра брэсцкай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), адзначае, што акцыя дапамагла яшчэ больш звярнуць увагу на сітуацыю, што склалася ў краіне:
– Гэта, насамрэч, добрая ідэя для таго, каб звярнуць увагу людзей, хоць яны і так ўжо заўважылі, якая склалася эканамічная сітуацыя ў краіне. Падаецца, што з пачуццём гумару ў краіне зараз цяжка. Але людзі пачынаюць разумець, якая сітуацыя складваецца і як гэта ўсё выглядае насамрэч, а не як гэта паказваюць па-тэлевізары.
Па словах Уладзіміра Вуека, намесніка кіраўніка рэспубліканскай арганізацыі АГП «Маладыя Дэмакраты», купоны брэстчане бралі, у асноўным, з усмешкаю:
– У асноўным людзі ўспрымалі добра, многія дзякавалі, таму што яны з сёмай раніцы займалі чаргу. Гэта іх павесяліла, пабавіла. Былі некаторыя негатыўныя моманты, дзве жанчыны сказалі, што мы згодныя сядзець у чарзе, нас усё задавальняе і ўвогуле мы цяпер нікомы не верым, ні ўраду, ні апазіцыі, ні якому іншаму грамадзянскаму прадстаўніку.
Як адзначае Уладзімір, гэта не першая акцыя, у якой актывісты спрабуюць звярнуць увагу грамадскасці на пагаршэнне эканамічнага стану краіны.
На пачатку года, адразу пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 года, грамадскія актывісты «віншавалі» ў жартоўнай форме людзей з іх выбарам і павышэнням коштаў на харчаванне, камунальныя паслугі ды адукацыю.
Аліса Поль, , Брэст
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
23 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |