21:01 18.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
20 сакавіка ў Берасці ладзіцца апошні перадвыбарчы пікет

У Берасці прадстаўнікі дэмакратычных сілаў запрашаюць узяць удзел у апошнім перадвыбарчым мерапрыемстве. 20 сакавіка ў мікрараёне Кавалёва будзе праведзены пікет. Арганізатары – сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і актывісты кампаніі “Гавары Праўду!”.
Палітык, адзін з арганізатараў пікету Ігар Маслоўскі распавёў пра яго асноўныя мэты:
- Галоўнымі тэмамі пікета мы плануем зрабіць адукацыю і ахову здароўя. У нашай перадвыбарчай праграме для ўсіх 27-і кандыдатаў ад БСДП"Г" і кампаніі “Гавары праўду” напісана, што мы будзем дамагацца будаўніцтва дзіцячых садкоў, школ і медычных устаноў у нашым горадзе - у шэрагу мікрараёнаў Берасця, у якіх маецца патрэба.
Пікет пройдзе па вуліцы Валгаградская, 1 з 16.30 да 18.00. Да ўдзелу запрашаюцца як прыхільнікі дэмакратычных пераменаў у краіне, так і ўсе ахвотныя.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Ігар Маслоўскі:
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |