17:03 15.04.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
11 прадстаўнікоў Берасцейшчыны бралі ўдзел ва Устаноўчым з'ездзе "Гавары праўду"
Прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду" выступаюць за сістэматызацыю сваёй працы. 11 актывістаў берасцейскай арганізацыі прынялі ўдзел ва Устаноўчым з’ездзе грамадскага аб'яднання “Гавары праўду”, які прайшоў у Менску. Як выказаўся адзін з удзельнікаў Валянцін Лазарэнкаў, яны выступаюць за юрыдычнае замацаванне сваёй дзейнасці.
- Прадстаўнікі кампаніі “Гавары праўду”, якія ўжо тры гады прымаюць удзел у самых розных накірунках дзейнасці самой кампаніі, прадстаўнікі з Ляхавіцскага, Баранавіцкага, Бярозаўскага раёнаў, горадоў Белаазёрска і Берасця вырашылі стаць удзельнікамі гэтага Устаноўчага з’езда, каб рабіць гэтую працу больш сістэматычна, больш уплывова.
Па словах Валянціна Лазарэнкава, гэта трэці Устаноўчы з’езд арганізацыі. Раней з’езды праводзіліся ў 2010 і 2011 гадах. Але ў Мінюсце “Гавары праўду” не рэгістравалі, спасылаючыся на нейкія дробныя недахопы ў дакументах.
Ганна Васілевіч,Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме