20:45 09.02.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
10 лютага ў Берасці пройдзе заключны пікет па зборы подпісаў
У Берасці запрашаюць пакінуць подпіс за кандыдатаў у дэпутаты. Заключны пікет у рамках перыяду збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовыя Саветы пройдзе 10 лютага. Мерапрыемства будзе ладзіцца з 17-й да 18-й гадзіны ў цэнтры горада побач з кінатэатрам “Беларусь”.
Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі патлумачыў асноўныя мэты такога пікету:
- Мы запрашаем усіх берасцейцаў прыйсці пазнаёміцца з нашымі патэнцыйнымі кандыдатамі, задаць пытанні, пазнаёміцца з біяграфіямі. Мы гатовыя выслухаць нашых берасцейцаў, выслухаць іх прапановы, выслухаць іх праблемы, якія будуць безумоўна ўлічаныя намі ўжо ў агітацыйнай кампаніі.
Як адзначыў Ігар Маслоўскі, у пікеце плануе прыняць удзел большасць прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Ігар Маслоўскі :
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |