06:15 21.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
''Грамадоўцы'' заклікаюць да салідарнасці
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада просіць праявіць салідарнасць з рэпрэсаванымі актывістамі. Прэзідыум партыі накіраваў зварот Сацыял-дэмакратычным і сацыялістычным партыям Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу, а таксама Партыі Еўрапейскіх сацыялістаў.
У звароце, у прыватнасці, гаворыцца пра вобшук на офісе Берасцейскай арганізацыі партыі, і канфіскацыі тэхнікі ды інфармацыйных матэрыялаў. Таксама вобшук быў праведзены на кватэрах некаторых партыйных актывістаў – распавядае старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч:
- Мэта асноўная, каб праінфармаваць нашых сяброў, калегаў аб той сітуацыі якая адбываецца. Нас той факт аб канфіскацыі маёмасці вельмі крыўдзіць. Колькі гадоў партыі столькі часу гэта ўсё і набывалася, а зараз гэта ўсё канфіскавана і па новай усё цяжка павернуць. Нашыя калегі мусяць ведаць аб гэтым, а тым больш ідзе дэманстрацыя стасункаў Еўропы з сённяшнімі ўладамі Беларусі. У гэтым дыялогу патрэбна ўлічваць гэтыя факты.
Ператрусы и канфіскацыі прайшлі па ўсёй краіне. Яны закранулі актывістаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”. Лідэр кампаніі Уладзімір Някляеў, і яшчэ двух актывістаў затрыманыя. Анатоль Ляўковіч разглядае дзеянні ўладаў як спосаб палітычнага ціску і запалохвання напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Прэзідыум партыі БСДП (Грамада) заклікае ўсіх да салідарнасці з рэпрэсаванымі актывістамі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме