21:15 11.04.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ігара Маслоўскага віншуюць з пяцідзесяцігодзьдзем!

Дарагі Ігар Маслоўскі! Сардэчна віншуем з юбілеем!

Ігар Маслоўскі яшчэ ў школе выяўляў лідэрскія здольнасці, арганізоўваючы школьны вольны час і пазакласную працу. Затым была служба ў арміі ў Львоўскай вобласці, дзе Ігар Уладзіміравіч стал сведкам і ўдзельнікам «параду суверэнітэту», здабыцця незалежнасці і адраджэння нацыянальнай ідэнтычнасці Украіны.Гэты дух свабоды і нацыянальнай годнасці ён прывёз з сабой у Брэст, дзе пасля службы ў войску Ігар Маслоўскі паступіў у Брэсцкі педагагічны універсітэт ім. А.С. Пушкіна на геаграфічны факультэт. Будучы студэнтам ён прадстаўляў студэнтаў універсітэта ў страйкаме 90-х гадоў, выступаў за незалежнасць Беларусі, вяртанне нацыянальнай мовы і нацыянальных сімвалаў на ўзровень дзяржаўных. Ва універсітэце Ігар Маслоўскі звязаў свой лёс з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партый.Скончыўшы універсітэт з чырвоным дыпломам Ігар Маслоўскі працягнуў навуковую працу ў аспірантуры у Мінску, даследуючы міграцыю радыенуклідаў у глебе зоны адчужэння пасля аварыі на ЧАЭС. Напісаў больш за 25 навуковых прац па тэме экалогіі і радыеэкалогіі. У Мінску Ігар Маслоўскі актыўны удзельнік акцый салідарнасці і барацьбы за незалежнасць Беларусі.У Брэсце Ігар Маслоўскі выкладаў у БрДУ і актыўна ўдзельнічаў у палітычным і грамадскім жыцці.Ігар Маслоўскі ўзначальвае Брэсцкую абласную арганізацыю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Ён не толькі лідэр у партыйнам жыцци, але і грамадскі актывіст, лідар арганізацыі "За свой горад", адданы патрыёт Беларусі. Паспяховыя палітычныя і грамадскія кампаніі, грамадзянскія ініцыятывы, адукацыйныя праграмы і экалагічныя акцыі - гэта толькі невялікі пералік таго, чым вядомы Ігар Маслоўскі жыхарам Брэста і Брэсцкай вобласці.Ігар Уладзіміравіч! Прыміце віншаванні з днём нараджэння і пажаданні здароўя, аптымізму, добрага настрою, сіл для пераадолення перашкод як знешніх так і ўнутраных, дастатку, цярпення у грамадскім жыцці і ў рыбнай лоўлі , дасягнення новых вяршынь як горных, так і палітычных.Абластны камітэт Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП,11.04.2020

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме