13:46 16.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Зварот Прэзідыума БСДП у сувязі з перапісам насельніцтва ў 2019 годзе

Зварот Прэзідыума

Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

у сувязі з надыходзячым перапісам насельніцтва ў 2019 годзе

Мы, прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), лічым, што пэўны час пытанне ўжывання беларускай мовы ў краіне было сацыяльным, але зараз яно стала грамадска-палітычным.

Беларуская мова стала мовай грамадства, якое вылучаецца сваім патрыятычным выхаваннем, любіць краіну, яе гісторыю і культуру.

Праз адсутнасць палітычнай волі ўлады блакуюцца любыя памкненні грамадскасці дамагчыся больш шырокага ўжывання беларускай мовы на дзяржаўным узроўні, нягледзячы на тое, што ў Беларусі ўжо даўно сфармаваўся беларускамоўны асяродак, які гатовы выйсці за межы свайго атачэння.

Мы канстатуем, што ўвядзенне двумоўя на дзяржаўным узроўні ў Беларусі істотна паўплывала на моўную сітуацыю ў краіне і размыла нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў, аднак мы з аптымізмам глядзім у будучыню, бо верым, што для ўсіх нас незалежная Беларусь з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю.

Мы заклікаем усіх грамадзян, якія атаесамляюць сябе з незалежнай Рэспублікай Беларусь, яе гісторыяй і культурай, пазначаць пад час перапісу насельніцтва 2019 года роднай мовай тую, назва якой сугучная з назвай краіны пражывання. Пазначайце беларускую мову, як родную мову (мову, засвоеную першай у раннім дзяцінстве) і такім чынам паспрыяйце умацаванню нашай дзяржавы і незалежнасці!


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме