12:31 29.08.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Заява Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

ЗАЯВА

Прэзідыума

Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Аб парушэнні Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

18 жніўня 2018 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса

з парушэннем трох артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гарантам якой, па Канстытуцыі, ён павінен з’яўляцца.

У п.6 арт.84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сказана, што “Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь са згоды Палаты Прадстаўнікоў

прызначае на пасаду Прэм’ер-міністра”. У п.4 арт.97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сказана, што “Палата Прадстаўнікоў
дае згоду Прэзідэнту на прызначэнне Прэм’ер-міністра”. Абзац 5 арт.106 “Прэм’ер-міністрпрызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
са згоды Палаты прадстаўнікоў. Рашэнне па гэтаму пытанню прымаецца Палатай прадстаўнікоў не пазней як у двухтыднёвы тэрмін
з дня ўнясення прапановы па кандыдатуры Прэм’ер-міністра. У выпадку двухразовай адмовы ў дачы згоды на прызначэнне Прэм’ер-міністра Палатай прадстаўнікоў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь мае права прызначыць выконваючага абавязкі Прэм’ер-міністра, распусціць Палату прадстаўнікоў і прызначыць новыя выбары”.


Гэтая працэдура не была выканана, што дае ўсе падставы лічыць прызначэнне незаконным.


З гэтай прычыны Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заяўляе пратэст і звяртаецца да Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі аспрэчыць дадзенае прызначэнне ў Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме