10:00 01.12.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

За што змагаюцца гарадзенскія актывісты ў Вішняўцы?

Фота ілюстрацыйнаеПаркоўкі ці сметніцы: за што змагаюцца гарадзенскія актывісты ў Вішняўцы?

Гарадзенскія актывісты кампаніі «Права выбару» Барыс і Марына Бабковы змагаюцца за тое, каб у іх доме на вуліцы Кабяка, што ў мікрараёне Вішнявец замест сметніц з’явіліся парковачныя месцы для аўтамабіляў.



Неаднаразовыя звароты ў мясцовы ЖЭС, па словах Барыса Бабкова, не даюць ніякіх вынікаў:

— З кошт парковачных месцаў будуюць пляцоўкі. Мы пісалі, а ЖКГ нам адказала, што ў іх усё ўзгоднена і ўсё добра і ўсе санітарныя нормы выкананыя. Парковачныя месцы яны нам не вернуць, бо ўсё гэта ўнесена ў план горада і ўзгоднена. А на тое, што ёсць праблема ў дварах з паркоўкай яны адказалі афіцыйна адно, а ў прыватнай размове сказалі: вы, вядома, пішыце, але ніхто вам парковачных месцаў рабіць не будзе. Праблему яны прызнаюць, але вырашаць яе не хочуць.

На думку Марыны Бабковай наступным крокам па змене парковак замест смеццевых бакаў будзе зварот да Лукашэнкі

— Мы склалі калектыўны зварот і цяпер збіраем подпісы, каб звярнуцца ў Гарвыканкам ва Упраўленне ЖКГ і ў Адміністрацыю прэзідэнта па трох пунктах. Кампенсацыя парковачных месцаў, паляпшэнне санітарных ўмоваў гэтых пляцовак, і трэцяе, пабудаваць дах, каб пазбегнуць гэтай сітуацыі з намаканнем.

Сям’я Бабковых ужо некалькі месяцаў спрабуе вырашыць канфлікт з камунальшчыкамі, аднак вырашэння яго пакуль няма. На думку Барыса Бабкова пытанне зможа вырашыць ці кіраўнік горада, ці адказ з адміністрацыі Лукашэнкі.












Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме