20:15 09.01.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ЗАРЭГІСТРАВАНА МІНСКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БСДП

Сёння старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў атрымаў у галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі Мінскай раённай арганізацыі БСДП.

Мінская раённая арганізацыя – 42-я арганізацыйная структура партыі. У Мінскай вобласці цяпер маецца адна гарадская (Барысаўская) і пяць раённых арганізацый: Маладзечанская, Мінская, Нясвіжская, Слуцкая і Уздзенская.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме