ethtrade

10:45 29.01.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Валянцін Лазарэнкаў: Назіраем масавы зварот па юрыдычную дапамогу

Каля паўсотні беспрацоўных толькі цягам студзеня звярнуліся па юрыдычную дапамогу да Незалежнага Прафсаюза Беларусі ў Берасці. Такая актыўнасць звязана ў першую чаргу з інфармацыйнай хваляй у абарону грамадзян, якія трапілі пад дзеянне Дэкрэту №3.Прафсаюзны лідар Валянцін Лазарэнкаў падкрэслівае, што ў грамадстве зараз даволі высокія пратэстныя настроі, таму можна чакаць любога развіцця падзей:– Пасля 20-га закончыцца тэрмін перамоваў з тымі, хто павінен плаціць. Што далей? Будуць “пасадкі на градкі”, ці не? Напрыклад, на 15 сутак. Што пасля тых сутак? Мы ж нічога гэтага не ведаем. Калі гатовы ісці на супраціў, то паказвае, што грамадства будзе розным варыянтам ініцыяваць адмену гэтага дэкрэту.Як распавёў Валянцін Лазарэнкаў, штодзённа па тэме дармаедства офіс наведвае некалькі чалавек. Пры гэтым з кожным разам колькасць актыўных грамадзян павялічваецца – кожны прыводзіць сваіх сяброў і знаёмых, якія таксама апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Беларускае Радыё Рацыя


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме