10:15 21.08.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ВЯЛІКІ ІДЭАЛ ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА

ВЯЛІКІ ІДЭАЛ ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА100 гадоў таму адышоў у вечнасць адзін з айцоў беларускай дзяржаўнасці20 жніўня 2019 г. спаўняецца 100 год з дня смерці Івана Луцкевіча, чалавека, якога смеламожна назваць адным з айцоў беларускай дзяржаўнасці. Некаторыя з яго сучаснікаўназывалі яго правадыром і першым у тройцы лідэраў беларускага руху, у якую ўваходзілітаксама Антон Луцкевіч і Вацлаў Іваноўскі.Менавіта імпэт, гарачы запал і ідэалізм І. Луцкевіча 116 гадоў таму рушылі наперадбеларускі нацыянальны рух. Не выклікае спрэчак, што гэта І. Луцкевіч прыклаў намаганні,каб беларускі рух, які толькі-толькі нараджаўся, набыў форму палітычнай партыі –Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая праз год стала называцца БеларускайСацыялістычнай Грамадой (БСГ). Маладая партыя, узначаленая маладымі людзьмі, у канцы1903 г. на сваім першым з’ездзе сфармулявала мэту беларускага руху: наша краіна павіннастаць незалежнай дэмакратычнай рэспублікай. Паўсталым пазней правым беларускімпартыям нічога заставалася, як узяць гэты лозунг на ўзбраенне.Амаль 15 гадоў паняцці “беларускі рух” і “Беларуская Сацыялістычная Грамада” былісінонімамі.***Іван Луцкевіч нарадзіўся 28 мая 1881 г. у павятовым горадзе Шаўлі Ковенскай губерні, дзеяго бацька служыў на чыгунцы. Калі хлопчыку споўнілася шэсць гадоў, сям’я пераехала ўЛібаву. Там у 1890 г. Іван пачаў хадзіць у Мікалаеўскую гімназію.Змалку ён цікавіўся старасветчынай. Быў першы ў класе па веданні гісторыі. З трэцягакласа пачаў збіраць манеты і розныя старасвецкія рэчы.У гімназіі вучыліся дзеці розных нацыянальнасцяў і сацыяльных груп. Дзеці расійскіхчыноўнікаў, нямецкіх баронаў і польскіх паноў з пагардай глядзелі на сыноў латышскіх ілітоўскіх сялян ды мяшчан. Іван, выхаваны ў сям’і, якая жыла ўспамінамі пра паўстанне1863 г. (у гэтым паўстанні загінуў яго дзядзька), ідэаламі дэмакратызму, шукаў сяброўстване з панічамі, а з дзецьмі “простых” людзей.Праз сваіх сяброў Іван сышоўся з літоўскім гуртком, які ўзначальваў лібаўскі тэлеграфістЁнас Амбразайціс. Слухаючы Амбразайціса, падлетак прыйшоў да думкі, што яго народмае такое ж права на лепшы быт, як і іншыя народы. Чытанне гістарычнай літарутурыпадказвала яму, што беларускі народ не заўсёды жыў так, як цяпер, і меў слаўнуюмінуўшчыну і нямала культурных дасягненняў.У 1895 г. сям’я Луцкевічаў перабралася ў Менск. Іван жа працягваў вучыцца ў Лібаве,аднак пасля смерці бацькі ў 1897 г. у Менск пераехаў і ён.У Менску найбольшы ўплыў на Івана мелі два чалавекі: археолаг Генрык Татур, якогапалякі называлі беларускім нацыяналістам, ды сын паўстанца, паэт і мастак КазімірКастравіцкі, які ўвайшоў гісторыю нашай літаратуры як Карусь Каганец. Пад іх уплывамразвіваўся нацыянальны светапогляд Івана. У Менску склаўся і яго сацыяльны ідэал. Уарганізаваным Іванам беларускім гуртку падлеткі вывучалі не толькі гісторыю свайгонарода, але і тэорыю Карла Маркса.Скончыўшы ў 1902 г. гімназію, Іван стаў студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта і вывучаўтам права. Адначасна вучыўся ў Археалагічным інстытуце. У Пецярбургу Іван і яго братАнтон пазнаёміліся са студэнтам Тэхналагічнага інстытута Вацлавам Іваноўскім, якіўзначальваў групу моладзі з Віленскай губерні. Якраз у 1902 г. у Іваноўскага нарадзіласяідэя стварыць Беларускую Рэвалюцыйную Партыю. Аднак праграмны дакумент гэтайпартыі больш падыходзіў для культурна-асветніцкай, а не палітычнай арганізацыі. І таксклалаася, што Іваноўскі ўзначаліў заснаваны ўвосень 1902 г. Беларускі круг народнай

асветы і культуры, які ў наступным годзе распачаў беларускую выдавецкую справу ХХ ст.,а Іван узяўся за стварэнне беларускай палітычнай арганізацыі.Стварэнню партыі перашкодзіў арышт Івана перад днём 1 Мая 1903 г. Яго кінулі спачатку ў“предварилку». а потым у сумнавядомыя “Кресты”. На волю ён выйшаў толькі ў верасні іадразу ж узяўся за справу. Вынікам яго працы стала заснаванне ў канцы 1903 г. БеларускайРэвалюцыйнай Грамады. На І з’ездзе партыі быў зацверджаны нарыс яе праграмы. У гэтымдакуменце ўтрымліваліся тыпова рэвалюцыйныя і сацыялістычныя пастулаты. Адметнасцюбыло тое, што ў ім, як ужо напісана вышэй, утрымліваўся тэзіс аб незалежнайдэмакратычнай рэспубліцы ў Беларусі.Ведучы палітычную дзейнасць, Іван не спыняў вучобу. У 1904 г. ён скончыў Археалагічныінстытут і атрымаў накіраванне ў Венскі ўніверсітэт – удасканальваць свае веды ў“Славянскім семінары” выдатнага харвацкага славіста Ватраслава Ягіча. Там ён напісаў длячасопіса “Ruthenische Revue” артыкул “Мёртваю абвешчаная Беларусь”, які ў перакладзе знямецкай на англійскую і пад загалоўкам “Беларусы. Нацыя, адкінутая ў сярэднія вякі падмаскавіцкім панаваннем” змясціў месячнік “The Anglo-Russian”. Там, у Вене, І. Луцкевічмеў магчымасць пазнаёміцца з падыходам да нацыянальнага пытання аўстрыйскіхмарксістаў. Як вядома, у аўстрыйкіх уладаннях знаходзілася немалая частка Украіны, і тамукраінцы мелі значна лепшыя ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры і асветы, чым уРасіі. Луцкевіч не мог не выкарыстаць паездку ў Аўстрыю для знаёмства з украінскім рухамі яго дзеячамі. У прыватнасці, ён наладзіў добрыя адносіны з адным са стаўпоў украінства– уніяцкім мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім. Ёсць падставы думаць, што тады ж ёнсустрэўся з яшчэ адным вялікім украінцам – гісторыкам, а ў 1917–1918 гг. галавойЦэнтральнай Рады Украінскай Народнай Рэспублікі Міхайлам Грушэўскім.Ужо з канца ХІХ ст. было зразумела, што ў Расіі выбухне рэвалюцыя. Каб пазбегнуцьгэтага і згуртаваць народ вакол трона, царызму патрэбна была малая пераможная вайна.Але расійска-японская вайна, распачатая ў лютым 1904 г., скончылася ў маі 1905-гацусімскай катастрофай. Раней жа, у студзені 1905-га ў Расіі пачалася першая расійскаярэвалюцыя.Беларуская Сацыялістычная Грамада і асабіста Іван Луцкевіч Расійская ўзялі актыўныўдзел у рэвалюцыйных падзеях. Пікам яго дзейнасці ў Менску быў праезд пад выглядамзаказчыка на завод Якабсона. Адтуль гудком ён даў сігнал да пачатку агульнай забастоўкі ўгорадзе. БСГ дапамагала расійскім сацыялістам-рэвалюцыянерам рыхтаваць замах наменскага губернатара Паўла Курлова. На сядзібе Луцкевічаў назапашвалася зброя длябаявой групы партыі. Усё гэта прыцягнула ўвагу ахранкі да братоў Луцкевічаў. На шчасце,Іван у студзені 1906 г. выехаў па партыйных справах у Вільню, а Антону, які заўважыў, штокаля дома круцяцца шпікі, удалося ўцячы з Менска. Ён таксама апынуўся ў Вільні.У былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага браты Луцкевічы да 1908 г. мусілі жыць зфальшывымі пашпартамі, часта мяняючы месцы жыхарства, а то і зусім начуючы паднебам. Усё гэта падрывала здароўе Івана Луцкевіча, які яшчэ ў піцерскіх “Крестах” трапіў утурэмны шпіталь як сухотнік.Разам з братамі Луцкевічамі ў Вільню перамясціўся і цэнтр партыйнай працы. Пачаўсяновы перыяд у гісторыі беларускага руху.У час расійска-японскай вайны і першай рэвалюцыі БСГ стала прызнаным суб’ектамагульнарасійскага рэвалюцыйнага руху, пра што сведчаць запрашэнні яе на канфрэнцыісацыялістычных, рэвалюцыйных і апазіцыйных партый і арганізацый Расіі, якія праходзіліў Парыжы (1904), Жэневе (1905) і Фінляндыі (1907). БСГ брала удзел у стварэнніБеларускага сялянскага саюза, яе сябры працавалі ў Беларускім саюзе настаўніцкіхсемінарыяў, Беларускім настаўніцкім саюзе, у міжпартыйным забастовачаным камітэце ўМенску, у міжпартыйным бюро для каардынацыі працы ў вёсцы, яны арганізоўваліаграрныя забастоўкі ў розных паветах…Аднак гэтага было мала. Востра стаяла пытанне аб партыйнай газеце. І на канферэнцыі БСГу чэрвені 1906 г. І. Луцкевіч выступіў з прапановай пачаць выпуск газеты БСГ.Партыі патрэбны быў орган, які вёў бы палітычную асвету народа, спрыяў развіццюкультуры і нацыянальнай свядомасці ў працоўных масах, гуртаваў беларускі актыў. Прыабмежаванасці рэсурсаў важна было, каб газета выходзіла стабільна. Першая газета, “НашаДоля”, у рэдакцыю якой І. Луцкевіч не ўваходзіў, была для ўлад надта “чырвонай” і тамудоўга не праіснавала. Яшчэ да афіцыйнага закрыцця “Нашай Долі” 10 лістапада 1906 г.выйшаў першы нумар газеты “Наша Ніва”. Курс гэтай газеты вызначалі сябрыЦэнтральнага Камітэта БСГ браты Луцкевічы і Аляксандр Уласаў. Інжынер, эканаміст,спецыяліст у галіне мясцовага самакіравання Уласаў стаў афіцыйным рэдактарам-выдаўцом“Нашай Нівы”. Антон Луцкевіч і ён былі ў ёй вядучымі публіцыстамі. Пры газеце пачалопрацаваць выдавецтва “Нашай Нівы”, якое выпускала мастацкую і сельскагаспадарчуюлітаратуру, а таксама беларускія календары ў кніжным фармаце.З самага пачатку выхад “Нашай Нівы” і кніг у выдавецтве “Нашай Нівы” забяспечваўсяамаль выключна Іванам. Знаўца старасветчыны, калекцыянер, ён стаў і камерсантам: рэчы,якія траплялі ў яго рукі і не ўяўлялі каштоўнасці для беларусаў, ён прадаваў іншымкалекцыянерам, а атрыманыя сродкі ўкладваў у выдавецкую справу. Ён шукаў і знаходзіўфундатараў беларускага друку і сярод абшарнікаў, і сярод людзей невялікага дастатку. Учас новага рэвалюцыйнага ўздыму ўжо стала магчымым заснаваць часопісы “Саха” (длясялян) і “Лучынка” (для падлеткаў і моладзі), рэарганізаваць выдавецтва “Нашай Нівы” ўБеларускае выдавецкае таварыства і задумацца пра часопіс для жанчын.Каб шырыць беларускую нацыянальную свядомасць і ідэю супрацоўніцтва народаўБеларусі і Літвы сярод тутэйшых палякаў і апалячаных беларусаў ды літоўцаў, БСГ перадвыбарамі ў ІІІ Дзяржаўную думу наладзіла выпуск газеты “Kurjer Krajowy”. З 1912 г. уВільні пачала выходзіць і “Вечерняя газета”, якая шырыла беларускую ідэю сяродтутэйшых рускіх і абмаскоўленых беларусаў.Тут, праўда, трэба зрабіць агаворку, што ў 1906–1913 гг. існаваў і другі беларускі выдавецкіцэнтр. У Пецярбургу пад кіраўніцтвам сябра ЦК БСГ В. Іваноўскага працавала выдавецкаясуполка “Загляне сонца і ў наша ваконца”. А калі над суполкай на кароткі навісла пагроза,сябар Грамады Антон Грыневіч заснаваў у Піцеры сваё выдавецтва. У час рэвалюцыіІваноўскі вёў і падпольнае партыйнае выдавецтва “Грамада”.Перыяд, калі выходзіла “Наша Ніва” (1906–1915), увайшоў у гісторыю Беларусі якнашаніўскі. Былі створаны ўмовы для росквіту талентаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, АлесяГаруна, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, дзясяткаў іншыхлітаратараў.Меў дачыненне І. Луцкевіч і да заснавання ў 1909 г. беларускага хору і беларускайтэатральнай дружыны. Адміністратарам гэтых калектываў стаў яшчэ адзін сябар ЦК БСГ –Аляксандр Бурбіс. Днём нараджэня сучаснага беларускага тэатра можна лічыць 12 лютага1910 г., калі драматычная дружына паказала першы спектакль на першай беларускайвечарыне ў Вільні. А праз дзесяць дзён на этнаграфічнай вечарыне, на якой быліпрадстаўлены ўсе народы, што жылі ў Паўночна-Заходнім краі, беларускі хор заняў другоемесца.І. Луцкевічу даводзілася шмат ездзіць і кантактаваць з людзьмі рознага паходжання ізвання. Як пісаў яго брат Антон, бывалі тыдні, калі пяць дзён з сямі Іван праводзіў у вагоне.А Уласаў дадаваў: жартавалі, што Іван ведае ў твар 10 працэнтаў жыхароў Беларусі. Перадпачаткам Першай сусветнай вайны ён наведаў Пецярбург і Фінляндыю. Маючы слабоездароўе, ён моцна прастудзіўся і, вярнуўшыся, доўга адыходзіў ад хваробы. Можнадумаць, што менавіта тады пачаўся незваротны туберкулёзны працэс.А тым часам сітуацыя вымагала актыўнай дзейнасці. У верасні 1915-га заходнія паветыБеларусі апынуліся пад немцамі. Трэба было, каб нямецкая ўлада не дыскрымінавалабеларусаў параўнальна з іншымі народамі краю. І беларусам удалося нямала чагодамагчыся. Беларуская мова была прызнаная мовай школьніцтва нароўні з ідышам,літоўскай і польскай. Каб адчыняць школы, патрэбныя былі настаўнікі, бо амаль усіхпедагогаў, якія былі ў краі, мабілізавалі ў царскае войска або прымусілі выехаць на ўсход.

ў Вільні адчыніліся Беларускія настаўніцкія курсы, а Луцкевіч стаў адным з лектараў на іх.Быў заснаваны Беларускі клуб – і Луцкевіч стаў яго кіраўніком. Пры клубе пачала працутэатральная трупа, на чале з акцёрам, рэжысёрам і драматургам Францішкам Аляхновічам,чый уклад ў станаўленне беларускага тэатра цяжка перабольшыць. Два разы на тыдзеньвыходзіла газета “Гоман” – спачатку лацінкай, а потым і кірыліцай.Палітычную дзейнасць немцы забаранілі, але мелася Беларускае таварыства дапамогіпацярпелым ад вайны. Пад яго прыкрыццём працаваў нелегальны Беларускі народныкамітэт (БНК). Іван Луцкевіч з’яўляўся сябрам абедзвюх гэтых інстытуцый. Працягваўпрацу Віленскі камітэт Грамады, а ў яго складзе была створана аўтаномная Беларускаясацыял-дэмакратычная работніцкая група, у якую ўвайшлі віленскія рабочыя-беларусы.Іван працаваў у абедзвюх гэтых арганізацыях. І думаў пра будучыню краіны. У згодзе згабрэйскімі, літоўскімі і польскімі аднадумцамі ён напісаў і ў снежні 1915 г. апублікаваўУніверсал Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Была пракламавана ідэя адраджэнняБеларуска-Літоўскай дзяржавы. Трохі пазней у БНК была выпрацавана і сёння актуальнаяідэя стварэння Балтыйска-Чарнаморскага саюза Беларусі, Латвіі, Літвы і Украіны. Дыпадзеі разгортваліся так, што гэтым шляхетным парыванням нельга было здзейсніцца.У 1917-м Нямеччына стварыла рэжым найбольша спрыяння Польшчы і Літве. А таксамадапамагла бальшавікам у Расіі захапіць у кастрычніку 1917 г. уладу. Пераадольваючысупраціў нямецкіх уладаў, беларусам удалося склікаць у студзені 1918 г. канферэнцыю, наякой была створана Беларуская Рада ў Вільні. Калі ж бальшавікі сарвалі мірныя перамовы ўБерасці, а 16 лютага 1918 г. немцы пачалі наступленне на Усходнім фронце, БеларускаяРада абвясціла дзяржаўныя сувязі Беларусі і Расіі разарванымі.У сакавіку 1918 г. сябрам Беларускай Рады ў Вільні нарэшце ўдалося прыехаць у Менск,дзе ўжо была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка і пачала працаваць Рада БНР.Прыехаўшы ў Менск, віленскія беларусы пераканалі сябраў Рады БНР ад БСГ паставіцьпытанне пра незалежнасць Беларусі. У літаратуры маецца сведчанне, што менавіта братыЛуцкевічы выступілі ў ролі “ўгаворнікаў”. І 25 сакавіка незалежнасць БНР была абвешчана.З гэтага часу ігнараваць беларускі чыннік былым “панам становішча” – Польшчы і Расіі –стала ўжо нельга.Ведучы палітычную дзейнасць, І. Луцкевіч не забываў і пра навуку. У 1915 г. яму ўдалосяввыявіць татарскую кнігу “Ай Кітаб”, пісаную ў XVI-XVII ст. арабскімі літарамі па-беларуску. Кітабы знаходзілі і раней, але расійскія вучоныя пісалі, што гэта кнігі на«белорусском наречии» рускай мовы. Іван жа давёў вучонаму свету, што кітабы напісанына беларускай мове. І з таго часу навукоўцы называюць іх кітабамі Луцкевіча. Разам знямецкім мастацтвазнаўцам Альбертам Іпэлем Луцкевіч наладзіў у 1918 г. у Вільні іМенску першую выстаўку твораў беларускага мастацтва. І з таго часу з’явілася і ўнавуковай літаратуры замацавалася само паняцце “беларускае мастацтва”.Яшчэ ў ходзе Беларускай канферэнцыі ў студзені 1918 г. з ініцыятывы І. Луцкевіча былазаснавана першая беларуская навуковая ўстанова – Беларускае навуковае таварыства (БНТ)– з музеем і бібліятэкай. Луцкевіч перадаў гэтаму таварыству сваю калекцыю помнікаўстарасветчыны, твораў мастацтва і кнігазбор.І. Луцкевічу належала ідэя зрабіць базай беларускай працы ў Вільні і ўсёй ЗаходняйБеларусі муры былога базыльянскага манастыра. Там былі размешчаныя Беларускі музей ібібліятэка БНТ, там 1 студзеня 1919 г. пачала працаваць Віленская беларуская гімназія. Ідэяадчыніць гімназію ў Вільні таксама належала І. Луцкевічу. Ён жа быў і галоўнымрэалізатарам гэтай задумы, і адным з першых выкладчыкаў гімназіі.А здароўе Іванава ўсё горшала і горшала. І настаў час, калі ён ужо не мог устаць. І толькітады ён згадзіўся ехаць лячыцца на славуты польскі курорт Закапане. Ехаць сам ён ужо немог. Яго суправаджалі сябры. У Закапане ён прыехаў 22 чэрвеня 1919 г. І там празняпоўныя два месяцы – 20 жніўня – адышоў у вечнасць.***Шмат гадоў імя Івана Луцкевіча было ў БССР пад забаронай. Калі ж яго імя і згадвалі, дыктолькі з адмоўнымі характарыстыкамі. З такімі ж характарыстыкамі можна было згадваць іБеларускую Сацыялістычную Грамаду, і газету “Наша Ніва”, якім Іван аддаў нямалаздароўя. На сваё заслужанае месца ў падручніках і навуковых працах яго імя пачаловяртацца толькі на пачатку 1990-х. Тады ж, на пачатку 1990-х, археолагі Міхась Чарняўскі іМіхась Ткачоў выступілі з ініцыятывай аднавіць у Беларусі сацыял-дэмакратычнуюпартыю, якая б змагалася за тое, за што змагаліся І. Луцкевіч і Беларуская СацыялістычнаяГрамада: за незалежнасць і дэмакратыю, за роўнасць грамадзян не ў беднасці, а ў багацці.Цяпер мы жывём у незалежнай дзяржаве, але вельмі злабадзённымі застаюцца праблемызахавання і ўмацавання нашай незалежнасці. Не менш важнымі застаюцца праблемыпабудовы ў нашай краіне дэмакратычнага ладу і пераадолення беднасці нашых грамадзян.Толькі пабудаваўшы сапраўды незалежную дэмакратычную і заможную Беларусь, мызможам сказаць, што ідэал Івана Луцкевіча, сфармуляваны ў 1903 годзе, здзейсніўся.Ігар БАРЫСАЎ,старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).Надрукавана ў газеце "Народная Воля"

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме