16:45 07.12.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У склад тэрытарыяльных і акруговых камісій патрапіла 13 дэмакратаў

Фота ілюстратыўнае

У склад акруговых выбарчых камісій патрапіла 11 чалавек. 1 – ад БСДП, 3 – ад АГП, 7 – ад Партыі БНФ.

Кампанія назірання “Права выбару-2018” падвяла вынікі вылучэння ў склад тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій ад васьмі суб’ектаў кампаніі назірання.

Па выніках вылучэння ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісій патрапіла ўсяго два чалавекі – па адным ад Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

У склад акруговых выбарчых камісій патрапіла 11 чалавек. 1 – ад БСДП, 3 – ад АГП, 7 – ад Партыі БНФ.

Нацыянальны каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў лічыць, што працэнт неўключэння прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый у параўнанні з праўладнымі значна меншы.

- Суб’екты кампаніі назірання “Права выбару-2018” вылучалі ў склад тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій 40 чалавек, аднак так званы кастынг прайшлі ўсяго 13 чалавек. Гэта крышку больш, чым 30% ад колькасці вылучаных. Гэты працэнт усё яшчэ непараўнальны з працэнтам уключаных у камісіі людзей ад праўладных партый і арганізацый. Гэта ўсё з’яўляецца сведчаннем адсутнасці адзінага падыходу да вылучэнцаў падчас фармавання камісій, - гаворыць Алесь Сілкоў.

Палітык падкрэслівае, што ў параўнанні з мінулымі выбарчымі кампаніямі колькасць уключаных у камісіі дэмакратаў большая. Да прыкладу, у 2014 і 2016 гадах у тэрытарыяльных і акруговых камісіях было ўсяго па тры дэмакраты.

Метадыст-аналітык кампаніі назірання “Права выбару-2018” Леў Марголін лічыць, што большая колькасць уключаных у склад камісій дэмакратаў яшчэ не з’яўляецца паказчыкам адкрытага і дэмакратычнага ходу выбарчай кампаніі.

- Нам дагэтуль незразумела па якому крытэру праходзяць у склад выбарчых камісій вылучэнцы ад дэмакратычных партый. Мы не раз звярталі ўвагу, што ў складзе камісій розных узроўняў павінны прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых бакоў з ліку тых палітычных арганізацый, чые прэтэндэнты ў дэпутаты маюць жаданне пазмагацца за дэпутацкі мандат. Гэтая мера здолела бы запусціць выбарчую сістэму і праца ў камісіях адбывалася бы зусім па іншаму, - кажа Леў Марголін.

Эксперт адзначае, што сігналаў таго, што выбары адбудуцца па новаму больш адкрытаму і дэмакратычнаму сцэнару няма, нават калі ў мясцовых Саветах з’явяцца некалькі чарговых прызначэнцаў з ліку дэмакратаў.

Нагадаем, што ў кампанію назірання “Права выбару-2018” уваходзяць восем арганізацый: Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, Партыя БНФ, аргкамітэт па стварэнні Партыі Свабоды і прагрэса, Рух “За свабоду” і незалежны прафсаюз Рыдыёэлектроннай прамысловасці.

Галоўнай мэтай кампаніі назірання “Права выбару-2018” з’яўляецца актыўнае назіранне, накіраванае не толькі на фіксацыі выяўленых парушэнняў, аднак і актыўнае супрацьдзеянне ім. На выбарах у мясцовыя Саветы 2018 года кампанія плануе выставіць 1000 назіральнікаў, 46 з якіх будуць працаваць на выбарчых участках пад час датэрміновага галасавання.

Прэс-служба кампаніі “Права выбару-2018”

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме